Змест
Уводзіны 3
1. Крыніцы і тэндэнцыі развіцця крымінальнага права 5
2. Характэрныя рысы крымінальнага права 11
3. Пакаранні ў крымінальным праве 23
Заключэнне 30
Спіс выкарыстанай літаратуры 31
Уводзіны
Перыяд Вялікага княства Літоўскага ў развіцці права Беларусі з’яўляецца адным з найбольш цікавых. Менавіта тады быў закладзены падмурак для далейшага развіцця права на беларускіх землях. Прававая культура феадальнай Беларусі развівалася ў рэчышчы агульнаеўрапейскай прававой культуры. У перыяд сярэднявечча феадальная сістэма Заходняй Еўропы адчула націск новых, буржуазных сіл. Духоўны пералом грамадства адзначаны эпохай Адраджэння, калі быў закладзены падмурак новага прававога мыслення. Новая гуманістычная ідэалогія жывіла беларускую прававую культуру.
Працэс эвалюцыі крымінальнага закона феадальнай Беларусі знайшоў адлюстраванне перш за ўсё ў поглядах на сутнасць і змест злачыннага дзеяння на розных этапах развіцця ВКЛ. Крымінальны закон у розныя тэрміны існавання дзяржавы па-рознаму азначаў, якія дзеянні з'яўляюцца злачыннымі і караюцца. XVI ст. адзначыла сабой новы этап у развіцці крымінальнага права, што ў першую чаргу звязана з распрацоўкай і выданнем Статутаў 1529, 1566, 1588 г.
Гістарычны аналіз крымінальнага права ў першую чаргу неабходны для выкарыстання гістарычнага вопыту пры распрацоўцы сучасных нарматыўна-прававых актаў крымінальнай сферы права.
Галоўнай мэтай даследавання з’яўляецца аналіз асаблівасцей крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст. Для дасягнення гэтай мэты ў працы вырашаюцца наступныя задачы:
• асэнсавання крыніц і тэндэнцый развіцця крымінальнага права;
• выяўлення тыповых рысаў зместу крымінальнага права;
• сістэматызацыі відаў злачынстваў;
• вызначэння сістэмы пакаранняў ў крымінальным праве.
Пры напісанні работы быў выкарыстаны шэраг даследаванняў розных перыядаў, прысвечаных развіццю крымінальнага права ВКЛ. Адным з першых спецыялізаваных даследаванняў крымінальнага права ВКЛ XVI ст з’яўляецца праца дарэвалюцыйнага даследчыка права І.А, Маліноўскага “Учение о преступлении по Литовскому Статуту” [15]. Дзе даволі падрабязна разгледжана класіфікацыя злачынстваў, дадзена характарыстыка асноўным інстытутам крымінальнага права ВКЛ у адпаведнасці з статутамі 1529, 1566, 1588 гг. У савецкі час даследаванні крымінальнага права ВКЛ, амаль не праводзіліся. Пытанні крымінальнага права сустракаюцца толькі ў манаграфіі вядомага даследчыка права Я.А. Юхо “Правовое положение населения Белоруссии в XVI веке” [16], дзе крымінальнае права разглядалася ў першую чаргу як механізм феадальнага прыгнёту, але менавіта тут прыведзена падрабязная характарыстыка асноўных механізмаў крымінальнага права.
На сучасным этапе вывучэння пытанняў крымінальнага права з’явіўся шэраг даследаванняў крымінальнага права. Больш падрабязнымі з’яўляюцца: Довнар Т.И., Шелкопляс В.А. Уголовное право феодальной Беларуси (XIV – XVI вв.) [9]; Доўнар Т.І. Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV – XVI стагоддзях [10].
У гэтых працах разглядаюцца асноўныя аспекты крымінальнага феадальнага права, якое дзейнічала ў XV – XVI стагоддзях на тэрыторыі сучаснай Беларусі, адзначаюцца яго характэрныя рысы і асаблівасці.
Асноўнымі крыніцамі пры падрыхтоўцы работы былі Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.