Выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны Пуховіцкага раена для развіцця турызму

Змест

1. Прыродны комплекс Пухавіцкага раена    3
2. Гісторыка-культурная спадчына    6
2.1 Гісторыя    6
2.1.1 Пухаўшчына: старажытнасць і сярэднявечча    6
2.1.2 У складзе Расійскай імперыі    8
2.1.2 Савецкая ўлада    13
2.2.3 Вялікая Айчынная вайна    15
2.2 Архітэктурныя помнікі    22
2.2.1 Царква Прасв. Тройцы ў Блоні    22
2.2.2 Касцел і кляштар езуітаў    23
2.2.3 Сядзібна-паркавы комплекс Бончаў-Асмалоўскіх    23
2.2.4 Палацава-паркавы комплекс Гарцінгаў    25
2.3 Этнаграфічныя асаблівасці    26
3. Насельніцтва і гаспадарчая дзейнасць.  Перспектывы развіцця турызму    28
Літаратура    31
Дадатак    33
1. Карта Пухавіцкага раена    33
2. Царква Троіцы ў Блоні    34
3. Касцел і кляштар езуітаў    34
4. Сядзіба Бончаў-Асмалоўскіх    35
5. Сядзіба в. Дукора    35
6. Пухавіцкі строй    36
7. Млын у Дудудках    37

 
1. Прыродны комплекс Пухавіцкага раена 

Тэрыторыя Пухавіцкага раена Мінскай вобласці знаходзіцца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і складае 2,5 тыс. км2. Пухавіцкі раен мае статус геаграфічнага цэнтра Беларусі. Менавіта тут, на поўнач ад вескі Антонава знаходзіцца знак цэнтральнай кропкі тэррыторыі краіны [17, c. 19].
Паверхня раена пласкахвалістая, 90% яе на вышыні 160—200 м, 7% — вышэй за 200 м. Найвышэйшы пункт 236 м (на Поўдзень ад в. Сяргеевічы). Зверху залягаюць пароды антрапагеннага ўзросту магутнасцю 55-100 м, ніжэй неагенавы (0-20м), палеагенавыя (0-10м), мелавыя (5-30м), дэвонскія (110-165м), верхнепратэразойскія (440-590м). Агульная магутнасць платформавага чахла 690-835м. Пад ім жа на глыбіні 540-700м ніжэй узроўня мора пароды крышталічнага фундамента [23, c. 131].
У кліматычных адносінах раён належыць да Бярэзінскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя тэмпература студзеня – 6,9 °С, ліпеня 17,9°С. На тэррыторыя Пухавіцкага раена за год выпадае 592 мм ападкаў [21, c. 322].
Найбольшыя вадаемы раена: 
•    Свіслач з прытокамі Волма, Цітаўка, Талька; 
•    Пціч з прытокам Шаць;
•    Азёры Сяргееўскае і Мацярынскае. 
•    Меліярацыйныя каналы Дрычынскі, Мацеевіцкі і інш. 
Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў у асноўным дзярнова-падзолістыя забалочаныя (33%) і дзярнова-падзолістыя (31,8%), тарфяна-балотныя (23,8%). Карысныя выкапні: торф, сапрапель, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, гліны і суглінкі [23, c. 131].
39,9% тэррыторыі Пухавіцкага раена знаходзіцца пад лесам (найбольшая лясістасць на поўдні). Лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя, яловыя; трапляюцца асінавыя, дубовыя, грабавыя, ясянёвыя, ліпавыя і інш. Пад балотамі 4,4% тэрыторыі. Найбольшыя балотныя масівы Суціна, Арэхаўскі Мох, Кляцішынскае. На тэрыторыі раёна знаходзіцца шэраг біялагічных заказнікаў як рэспубліканскага значэння: Копыш, Мацеевіцкае, Амяльнянскі; так і мясцовага значэння — Вецярэвіцкі. Таксама сустракаюцца ахоўныя тарфянікі: Ананічы, Падгаць, Турэц [21, c. 322]. 
3 помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння знаходзяцца ў Мар'інай Горцы на тэррыторыі сельскагаспадарчага каледжа: хвоя кедравая еўрапейская, ліственіца даўрская, піхта бальзамічная [16, c. 97].
Жывёльны свет Пухаўшчыны амаль не адрозніваецца ад агульнай фауны Беларусі. У лясах водзяцца ласі, касулі, ваўкі, зайцы, лісіцы, бабры, белкі, куніцы, дзікі. Рэдка сустракаюцца гарнастай, ласка, выдра, норка. Сярод птушак пераважна - цецеравы, курапаткі, буслы, жаваранкі,вароны. Зараз радзей можна убачыць ластаўку, перапёлку. У рэках, азёрах водзяцца акуні, шчукі, плоткі, ляшчы, язі, ліні, налімы, яльцы [21, c. 323]. Але у выніку правядзення меліярацыйных работ многія віды скараціліся ці зусім зніклі. Толькі калі-некалі у р. Свіслач можна сустрэць сома, судака. У штучных вадаёмах разводзяць карася і карпа. Паступова у сувязі з прымяненнем ядахімікатаў пачалі знікаць ракі [10, c. 13].
Разгледзеўшы асноўныя геаграфічныя і экалагічныя рысы Пухавіцкага раена, трэба адзначыць, што прырода рэгіена багатая i разнастайная. Яе заўважальныя адметныя рысы – кантраснасць надвор’я і разнастайнасць краявідаў. 3іма, пачынаючыся з лютай сцюжы i снежных заносаў, нечакана можа абярнуцца туманнай адлігай. Сакавітая вясна змяняецца буйной зелянінай гарачага лета, якое непрыкметна пераходзіць у меланхолію рознакаляровай восені. На Пухаўшчыне да сённяшняга дня захаваліся прыродныя ландшафты, якія зачароўваюць своеасаблівай прыгажосцю. 
Найбольш значны турыскі патэнцыял Пухаўшчыны – лясы. Большыя i меншыя, старыя i маладыя, яны займаюць амаль 40 % тэрыторыі раена. Сасновыя бары i дубровы, яловыя нетры, панурыя нават у сонечны дзень, i маляўнічыя бярозавыя гai, ліпавыя, грабавыя i вольхавыя лясы – усё сустрэнецца тут. Пад іх кронамі знаходзяць сабе прытулак шматлікія звяры i птушкі. Цяністы полаг лесу летнім часам упрыгожаны мноствам кветак, грыбоў i ягад. На узлесках растуць шматлікія гаючыя травы. 
Асобна варта згадаць пра беларускія балоты, якія нават ўнесены ў кнігу рэкордаў Гінэса. Гэта ўнікальныя прыродныя комплексы, што займаюць амаль чвэрць тэрыторыі краіны. Па cвaix маштабах i разнастайнасці формаў жыцця балоты Беларусі не маюць аналагаў у Еўропе. На ix неабсяжных прасторах знайшлі надзейны прытулак тысячы відаў птушак, звяроў, малюскаў, насякомых i раслін. Беларусь – транзітны пункт для велізарных пералётных чародаў журавоў, гусей, качак i многіх іншых птушак, што мігруюць з поўначы на поўдзень i назад. Значную частку займаюць балоты і на Пухаўшчыне.
На жаль існуе шэраг праблем у захаванні прыроднай спадчыны Пухаўшчыны, першая з якіх агульная меліярацыя і парубкі лясоў 60-70 гг. ХХ ст. змянілі твар раена. Зараз справа меліярацыі спынена, але працягваецца нарыхтоўка леса: у Пухавіцкім раене кожны год выпілоўваецца 250 га лесу, а высажваецца толькі 150 [10, c. 13]. 
На тэррыторыі Пухавіцкага раена разам сабраны найбольш характэрныя краявіды Беларусі: лясы, пералескі, балоты, лугі, нівы, рэкі і азеры. Флора і фаўна адзначаецца разнастайнасцю, таму перспектыўным накірункам развіцця турызму на Пухаўшчыне ў першую чаргу можа стаць экалагічны, паляўніча-рыбалоўны турызм. Для яго развіцця неабходна развіваць турыскую інфраструктуру рэгіена, будаваць паляўнічыя домікі, турыскія базы, актыўна праз сродкі СМІ заахвочваць як беларускіх, так і айчынных турыстаў.