Цэнтры народных промыслаў і рамёстваў Беларусі як перспектыўныя турысцкія аб’екты

Змест.

Уводзіны    3
1. Паняцці “рамяство” і “промысел”. Класіфікацыя традыцыйных рамёстваў.    5
2. Здабыўчыя промыслы    7
3. Дрэваапрацоўчыя рамёствы    9
4. Металаапрацоўчыя рамёствы    12
5. Кераміка    14
6. Гарбарства, кушнерства    19
7. Ткацтва    20
Заключэнне    23
Турыстскі маршрут “Рамёствы цэнтральнай Беларусі”.    25
Спіс літаратуры    30

 
Уводзіны

Промыслы і рамёствы з’яўляюцца той часткай дзейнасці нашых продкаў, якая ўключае ў сабе шматлікія аспекты жыцця і адначасова нясе не толькі практычную, але і мастацкую, эстэтычную каштоўнасць. Нездарма яны займаюць вельмі важнае месца ў жыцці народа і яго культуры. 
У сённяшні час актуальнасць вывучэння народных рамёстваў і промыслаў павышаецца паралельна з павышэннем цікавасці да Беларусі і беларусаў, іх ідэнтычнасці. Усё больш і больш увагі аддаецца пытанням беларускасці, праблемам беларускай гісторыі, культуры і яе развіцця ў наш час. Вядома ж, што народныя промыслы, народная творчасць маюць некаторую перавагу перад іншымі відамі мастацкай дзейнасці – яна шырокадаступная, адкрытая, створаная чалавекам для чалавека, звыклая для яго. Важна зараз не згубіць гэтую тонкую павуцінку паміж намі, сучаснымі людзьмі, і нашай гісторыяй, павуцінку народнай творчасці, народных рамёстваў. Нацыянальная культура кожнай краіны пачынаецца з народнага мастацтва, бярэ з яе самае лепшае для свайго развіцця. Таму вялікі сэнс закладзены у ідэі не проста захавання і развіцця народнага мастацтва, але і рацыянальнага асэнсавання яе стану, традыцый, алгарытмаў развіцця і магчымасцяў, звязаныя з вывучэннем гэтай значнай часткі нашай гісторыі. 
Тэма гэтай курсавой работы выбрана не выпадкова. На жаль традыцыі народных майстраў знаходяцца зараз у вельмі кепскай сітуацыі, т.к я яны перасталі перадавацца ат аднаго к іншаму. Таму мы можам сутыкнуцца з праблемай знікнення індывідуальнага рамесніцтва(што, на мой погляд, і ёсць мастацтва) і перахода да прадпрыемніцтва, а г.зн стварэння массавага прадукта.  Таму я думаю, што маё  даследванне вельмі актуальна ў наш час. 
Вывучэнне, захаванне, дапамога ў развіцці народнай культуры стала важнай духоўнай задачай, вырашэнне якой непасрэдна звязана з пытаннем нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Падчас такога развіцця адсейваюцца і знікаюць непатрэбныя ці нерацыянальныя навацыі, а сапраўды патрэбныя рэчы і абрады становяцца традыцыйнымі. Народ толькі тады мае будучыню, калі мае нацыянальныя традыцыі, захоўвае іх і дапаўняе іх вопытам кожнага новага пакалення. 
Сыходзячы з гэтага, адной з асноўных сучасных задач з’яўляецца адраджэнне і зберажэнне нашага культурнага багацця, традыцый і перадача яго нашым дзецям і ўнукам. Ведаць і берагчы народную культуру – гэта значыць берагчы душу народа.
Я паставіла сабе мэту вывучыць цэнтры народных промыслаў і рамёстваў як перспектыўныя аб’екты выкарытання ў турызме. Таксама я паставіла наступные задачы: вывучыць асноўныя віды народных промыслаў і рамёстваў, вывучыць цэнтры народных промыслаў і рамёстваў у Беларусі, вывучыць перспектывы іх турысцкага выкарыстання і, як практычную частку, разработаць маршрут.