Курсовая - Копныя суды

 Змест

Уводзіны    3
Глава 1. Мясцовыя судовыя органы ВКЛ. Месца копных судоў    4
Глава 2. Прынцыпы працы копных судоў    11
Заключэнне    23
Спіс выкарыстаных крыніц    24

 

Уводзіны

На пачатку беларускага дзяржаўнага жыцьця — у пэрыяд пляменных княстваў - судзіць грамадзян мелі права народныя сходы, веча, а часткава і князі. Княскія суды дбалі пра інтарэсы гаспадарства. Іншыя судовыя справы — забойства, зьнявага, крадзеж, ашуканства — разглядаліся народнымі, гэтак званымі "копнымі" судамі (ад слова "капіцца"). У Статуце 1588 г. адначасова з новымі палажэннямі судовага ладу былі аддюстраваны і тыпова феадальныя старыя прававыя нормы, якія замацоўвалі суд феадала над залежнымі ад яго людзьмі, але працягваў дзейнічаць і старажытны копны суд. Копныя суды ўзніклі ў старажытныя часы, і ў іх дзейнасці доўгі час захоўваліся многія магічныя і язычніцкія абрады. 
Старадаўнае беларускае права пераказала нам шмат сваіх установаў, што адыгралі ў прававым жыцьці беларускага  народу вялікую ролю. Адной з гэтакіх установаў былі копныя або грамадзкія суды. Гэта цікавая судовая ўстанова яшчэ не дачакалася свайго даследаваньня, хоць ужо ёсць шмат датычучых яе матар'ялаў, каторыя дазваляюць не толькі рэстаўраваць гэту інстытуцыю нават у яе дэталях, але i выясьніць яе паходжаньне. Абзнаямленьне з копнымі судамі мае важнае значэнне для разумення прынцыпаў старажытнага права Беларусі. 
Асноўнай мэтай работы з’яўляецца разгляд асноўных прынцыпаў па якіх працавалі копныя суды. Для дасягнення мэты ў рабоце вырашаны шэраг пытанняў: 
•    Вылучана месца копных судоў у агульнай сістэме мясцовых судовых органаў;
•    Вызначаны асаблівасці ў працы копных судоў.