План
1. Тэма эсэ: “Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага по Статуту Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1529 г.” 4
2. Тэрміналагічнае заданне. 8
3. Індывідуальнае заданне. 9
Спіс выкарыстанных крыніц 11
1. Тэма эсэ: “Дзяржаўны лад Вялікага княства літоўскага по Статуту Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1529 г.”
Назапашаныя ў XIV-XVI стагоддзях у Вялікім княстве Літоўскім заканадаўчыя акты запатрабавалі прывядзення іх у пэўную сістэму. Гэта было абгрунтавана працэсам пераходу ад звычаёвага права і прававых традыцый да пісанага, адзінага для ўсяго Вялікага княства Літоўскага заканадаўства, а ў далейшым пераход да якасна новай сістэмы выкладання прававога матэрыялу ў статутны перыяд дастаткова дакладна акрэслілі сферу праваадносін у дзяржаве, садзейнічалі выпрацоўцы агульных палажэнняў усіх галін права і больш дакладнай юрыдычнай тэрміналогіі. Менавіта таму, ў 20-х гг. XVI ст. ствараецца спецыяльная камісія для кадыфікацыі заканадаўства. Першы варыянт Статута быў падрыхтаваны яшчэ ў 1522 годзе, але ён не быз прыняты, і праца над ім была працягнута яшчэ сем гадоў. На думку вядучага даследчыка І.А.Юхо, адным з найбольш знакамітых удзельніказ каміссіі па распрацоўцы Статута быў Ф. Скарына. Даследчык лічыць, што шмат ідэй гэтага выдатнага беларускага асветніка знайшлі адлюстраванне у Статуце Вялікага Княства Літоўскага ад 1529 года. Акрамя яго, актыўны ўдзел у працы прыймаў канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштольд, сам вялікі князь.
Пры распрацоўцы тэксту Статута былі вырашаны многія складаныя задачы: выпрацавана сістэма і структура размяшчэння прававых норм у залежнасці ад іх зместу, уключаны тыповыя і абагуленыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзены шэраг прававых норм, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны; уключаны нормы канстытуцыйнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, шлюбна-сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права. У аснову сістэмы кдыфікацыі пакладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы; адзінства права, прыярытэт пісанага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам.
Першы звод законаў дзяржавы быў выкліканы да жыцця шматлікімі прычынамі. Новыя сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы ў Княстве патрабавалі іх заканадаўчага рэгламентавання. Саслоўе шляхты, станаўленне якога яскрава праследжваецца ў папярэдніх заканадаўчых актах, патрабуе павелічэння і заканадаўчага замацавання сваіх правоў. У гэты перяд завяршаецца працэс кансалідацыі тэрыторыі дзяржавы, цэнтральная ўлада набывае ўсе большую моц. Усе гэта і знайшло заканадаўчае увасабленне у першым зводзе законаў дзяржавы.
Дзякуючы працы камісіі па кадыфікацыіі заканадаўства, с першай паловы XVI ст. права дзяржавы пачынае ўздымацца на якасна новую ступень развіцця. Першы статут ВКЛ быў уведзены ў дзеянне 29 лістапада 1529 года. Ён складаўся з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней у выніку паступовага ўключэння ў яго новых артыкулаў іх агульная колькасць павялічылася да 283.
Статут 1529 года быў напісаны на беларускай мове і з'яўляўся асновай для наступных Статутаў. Быў даступны для народа. Падобнага зборніка не існавала нават у Еўропе.
Асноўнымі крыніцамі 1529 года Статута:
1. заканадаўчыя акты Вялікага княства Літоўскага;
2. звычаевае права беларускіх зямель;
3.-судова-адміністрацыйная практыка дзяржаўных органаў, назапашаная на момант распрацоўкі;
4. некаторыя нормы рымскага і царкоўнага права;
5. нормы пісанага права, выкладзеныя ў раней прынятых граматах і судзебніках і інш.
Статут 1529 года забараніў карыстацца звычайным правам, але ў іх мелася агаворка, што ў выпадку неўрэгуляванасьці пэўных грамадзянскіх адносін нормамі Статута, дазвалялася звяртацца да нормаў звычаёвага права. Статут унёс шмат новага ў развіццё сусветнай прававой думкі. Самае галоўнае, што яго адрознівала ад падобных заканадаўчых актаў іншых дзяржаў, гэта яго канстытуцыйная накіраванасць і ўласныя падставы кадыфікацыі (ён не паўтараў класічную рымскую сістэму права, а грунтаваўся на ўласнай сістэме, шмат у чым падобнай на сучасную).
Нормамі Статута падкрэсліваецца аб адказнасці кожнага чалавека індывідуальна за ўласныя правапарушэнні (арт.1), аб падпадрадкаванасці ўсіх людзей, як багатых так і бедных, законам дзяржавы (арт.2), аб абавязковым і неадкладным разглядзе, з удзелам паноў радных, тых судовых спраў, якія былі ўзбуджаны пры папярэдніх князях (арт.14) і інш. “Пацвярджаюцца вялікім князем падараванні (пажалаванні) феадалам зямель, здзейсненныя папярэднімі князямі”.
Князь абяцае ў заканадаўча рэгламентаваны тэрмін разглядаць судовыя справы, якія тычацца гонару і годнасці асобы. У тым выпадку, калі б хто не дачакаўся разгляду сваёй справы і памёр, гэта не павінна было шкодзіць яго нашчадкам.
Таксама у раздзеле ідзе гаворка аб вызваленні жыхароў дзяржавы ад шэрагу павіннасцей “Желаем, чтобы все простые люди, подданные княжат и панов хоруговных, шляхтичей, бояр и мещан тех земель Великого княжества Литовского, были полностью освобождены от уплаты всякой дани и подати, называемой серебщизной, а также от дякол и от всех повинностей по перевозкам, которые называют подводами, от возки камня, дерева или дров для обжига кирпича и извести на наши замки, от кошения сена и от других неостановленных работ” і аб захаванні некаторых іх абавязкаў адпаведна звычаёваму праву.
Пад пагрозай крымінальнага пакарання павінны выконвацца пастановы вялікага князя, якія ён прымае сумесна з радай.
Калі князем быў выдадзены пісьмовы дакумент (грамата) адносна маёмасных правоў адной асобе, а потым на гэту ж маёмасць ён выдаў іншай асобе грамату, то лічыцца законным першы дакумент. Акрамя выпадкаў не ўступлення ў валоданне маёмасцю на працягу дзесяці гадоў.
Мае вельмі важны характар у сувязі з тым, што Вялікае княства Літоўскае знаходілася ў стане уніі з Польшчай. Закон забараняе вялікаму князю, які адначасова з'яўляўся і каралём Польшчы, нікому нічога на тэрыторыі Княства не дараваць у той час, калі ён знаходзіўся ў Польшчы. Удакладняецца, што граматы на валоданне нерухомасцю ў дзяржаве павінны прымацца толькі разам з панамі раднымі на вальным сойме.
Забараняецца падданым Вялікага княства станавіцца на пастой і браць з княжацкіх двароў пракорм для сябе і коней, акрамя двароў, якія былі размешчаны ў пушчах.
У другім раздзеле, які прысвечаны воінскаму абавязку жыхароў Вялікага княства Літоўскага, важнымі з'яўляюцца палажэнні, якія рэгламентуюць абавязак усіх ваеннаабавязаных людзей пад час вайны выконваць воінскую службу паводле спецыяльнай пастановы, а таксама парадак з'яўлення ў дзеючую армію (арт.1).
Вялікі князь грозна прыказвае збірацца ўсім ваеннаабавязаным асобам пад павятовымі сцягамі, акрамя асаблівых гетманскіх прадпісанняў і інш.
Забараняецца на вайне рабіць шкоду мясцоваму насельніцтву, браць у яго розныя рэчы і харч. Пры неадкладнай жа патрэбе - закон абавязвае кампенсаваць узятае ў насельніцтва адпаведна спецыяльнай уставы і інш.
“Раздзел тры прысвечаны правам і вольнасцям шляхты”. Перш за ўсе вялікі князь абавязваецца ў выпадку набыцця права кіравання яшчэ якой-небудзь дзяржавай, не прыносіць шкоды Вялікаму княству Літоўскаму і панам радным (арт.1), не памяншаць тэрыторыю дзяржавы (арт.2), не даваць чужаземцам пасад і земляў у дзяржаве (арт.З), захоўваць папярэдне вызначаныя і дадзеныя пасады ў Княстве і дазваляць службовым асобам дзейнічаць адпаведна старым звычаям, аднак выкарыстоўваць пры гэтым Статут (арт.4).
Нормы статута, па-першае, з’яўляліся нормамі феадальнай краіны. Менавіта таму, закон забараняе па завочнаму абвінавачванню адбіраць пасады і землі, а караць абвінавачаных патрабуе толькі за віну і ў судовым парадку.
На момант прыняцця, Статут пацвердзіў папярэднія заканадаўчыя акты, якія дзейнічалі ў дзяржаве. Што датычыца новых актаў, то яны ўжо павінны дзейнічаць на аснове Статута 1529 года, а прымацца павінны толькі з мэтай карысці для дзяржавы. Увядзенне ў жыцце новых законаў павінна адбывацца са згоды паноў-рады. Астатнім жыхарам краіны шляхце і магнатам, мяшчанамСтатут дае гарантыю захоўваць іх свабоды і вольнасці, якія дадзены ім гаспадаром і яго папярэднікамі.
У шостым раздзеле “четко проводится мысль, что местные врадники (подвоевода, подстароста и др.) судебные функции должны осуществлять с участием избранных «двух земянинов, людей добрых а годных веры», «а без тых панов земян присяжных, естли бы обеих небыло, тыды не мають намес- тникове ани маршалкове судити» (арт. 2 разд. VI). Таким образом, принципы коллегиальности и участия населения в работе судов в качестве присяжных заседателей становятся в XVI в. основными общими принципами организации судебной власти”.
Законам замацоўваецца прынцып усеагульнасці права. Службовыя асобы дзяржавы і суддзі абавязваюцца ў сваёй дзейнасці карыстацца толькі пісаным законам. У выпадку неўрэгуляванасці нормамі Статута тых ці іншых грамадскіх адносін, дазваляецца дзейнічаць у адпаведнасці са звычаямі, аднак з умовай, што пазней на сойме новая норма павінна быць прынята.
Такім чынам, з увядзеннем Статута ВКЛ, дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага выйшаў на якасна новы этап развіцця прававога абгрунтавання ўлады. Яго нормы, якія можна лічыць першымі аналагамі канстытуцыйных нормаў, найшло замацаванне частковае абмежаванне ўлады вялікага князя панамі-радамі. Зыходзячы з нормаў статута, вялікі князь абяцаў захаваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, не прызначаць на дзяржаўныя пасады чужакоў, прытрымлівацца законаў і традыцый, падтрымліваць прававы парадак у дзяржаве. Прававыя нормы, змешчаныя ў Статуце, у сваёй сукупнасці складалі своеасаблівую феадальную канстытуцыю, у якой упершыню вызначаліся структура і характар дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, замацоўваліся асноўныя правы і прывілеі пануючага класа і саслоўя шляхты.
2. Тэрміналагічнае заданне.
2.1 Які тэрмін у 16 ст. ужываўся для абазначэння пісьмовага выкліка на суд адказчыка?
Позва (ці позаў)
2.2 Як, згодна са Статутам ВКЛ 1588 г. называўся грашовы штраф, які назначаўся судамі ВКл за нанясенне ран, пабояў, нязначны крадзеж маемасці, зроблены ўпершыню?
Навязка
2.3 Як называўся ў ВКЛ тэрмін часу, у які належала ўнесці плату за выйгрыш справы ў судзе?
Рокі статутовые
3. Індывідуальнае заданне.
У 1597 годзе шляхціц Ян Зяновіч разам з жонкай быў забіты. Пасля яго састаліся 2 поўналетнія сыны. Малодшы з іх, Юрый, падаў у суд дзе сыскаў галоўшчыну за смерць бацькоў. Старэйшы сын Іван, які знаходзіўся на ваеннай службе ў Польшчы, вярнуўся да хаты і прад’явіў свае права на галоўшчыну. Юрый не згадзіўся дзяліцца з братам, і спасылаўся на тое, што ен адзін сыскаў галоўшчыну і адзін нес выдаткі ў судзе.
Як павінна была вырашыцца справа?
У Статуце ВКЛ 1588 года забойству шляхцічаў рэгуляваўся 11 раздзелам. Дзе разглядаліся разам з іншымі пакараннямі, пакаранні ў выглядзе галаўшчызны, якая ўяўляла сабой штраф за галаву забiтага чалавека, снiмалася з вiнаватага на карысць сваякоў забiтага.
У артыкуле 27 “О головщинахъ, охроменью члонковъ и о навезкахъ шляхетъскихъ” указана: “Хто бы шляхтича насмертъ забилъ або якимъ колвекъ обычаемъ о смерть прыправилъ, а в томъ бы с права водлугъ сего статуту виненъ зосталъ, тогды за того забитого при иншом каранью, в семъ статуте водлугъ учинку описаномъ, маеть быти головщины плачоно сто копъ грошей”. Таму, калі судовая інстанцыя вырашыла такім сродкам пакараць забойцу, то з яго (ці з іх), павінна было атрымаць 200 коп грошай.
У адпаведнасці з артыкулам 44 Статута, усі родныя браты маюць права на атрыманне галаўшчызны, акраямы тых, якія былі на тэрыторыі княства, і маглі прыняць удзел у судовай спрэчке. Тое, што, старэйшы сын Іван знаходзіўся на ваеннай службе ў Польшчы, дазваляе яму патрабаваць у брата сваю частку галаўшчызны за забітых родных.
Які памер галоўшчыны прадугледжан Статутам ВКЛ 1588 г. за прадстаўнікоў розных саслоўяў?
Галоўшчына была асноўным вiдам пакарання, аднак часам выступала ў якасцi дапаўняльнага. Галоўшчына ў адных выпадках выступае з перавагай каральнага элемента i разглядаецца як “вина денежная и каранье”, а ў iншых выпадках з'яўляецца не больш як плата за нанесеныя шкоды. Каральны характар галоўшчыны як крымiнальнага штрафу бачны ў тым, што памер яе вызначаецца не ў залежнасцi ад сапраўднага або магчымага ўрону (шкоды), але выключна ў залежнасцi ад цяжару злачынства (кратная галоўшчына) i ад саслоўнага становiшча або полу забiтага чалавека. Забойства шляхцiца, напрыклад, павялiчвае памер галоўшчыны да самага высокага памеру, а забойства чалавека “простага стану” знiжае яе да мiзернага памеру.
Спіс выкарыстанных крыніц
1. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / А.Ф. Вішнеўскі, І.А. Юхо. – Мінск: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003. – 311 с.
2. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапаможнік / А.Ф. Вішнеўскі. – Мінск: Экаперспектыва, 2000. – 319 с.
3. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: некаторыя пытанні і адказы / А.Ф. Вішнеўскі, І.А. Саракавік. – Мінск: Веды, 1997. – 108 с.
4. Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. У 2т. Т 2: К-Я / Г.П. Пашкоў(гал. рэд.). Мінск.: Беларуская энцыклапедыя, 2006.
5. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч. 1. Са старажытных часоў да к. XVIII ст: Курс лекцый. Мн.: РІВШ БДУ, 2000. – 652 с.
6. Кандэцыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т.2. – Мн.: Бел. энцыкл., 2002. – С. 278.
7. Нарысы гісторыі Беларусі ў 2-х частках. Ч. 1. Мн.: Інстытут гісторыі АНБ, 1994. – 527 с.
8. Сокал С.Ф. Гісторыя дзяржавы і права БССР (дакастрычніцкі перыяд): Тэксты лекцый. Мн.: БДУ, 1989. – 53 с.
9. Юхо Я. Трыбунал Вялікага княства Літоўскага // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т.2. – Мн.: Бел. энцыкл., 2002. – С. 453-454.
10. Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбн. дапам. У 2 ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ, 2000. – 352 с.
11. Юхо, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапаможнік / Я.А. Юхо. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 270 с.