11 снежня 1905 г. Мікалай II зацвердзіў новы закон аб выбарах заканадаўчай Дзяржаўнай думы. Новы закон захоўваў кантрастную курыяльную няроўнасць выбаршчыкаў: 10 галасоў землеўладальнікаў-поўнацэнзавікоў прыраўноўваліся да 35 галасоў гараджан, 150 галасоў сялян і 450 галасоў рабочых. Выбары былі шматступенныя. Ад удзелу у іх адхіляліся жанчыны, вайскоўцы, рабочыя дробнай прамысловасці, сельскай гаспадаркі і гандлю.
Для нейтралізацыі будучай Думы над ёю стваралася верхняя заканадаўчая палата ў выглядзе рэарганізаванага Дзяржаўнага савета. Палова членаў Дзяржсавета, як і раней, прызначалася імператарам, а другая палова - выбіралася. Прыняты Думай законапраект паступаў на разгляд Дзяржсавета і толькі пасля яго станоўчага рашэння і зацвярджэння царом станавіўся законам.
Выбарчая кампанія ў I Дзяржаўную думу разгортвалася ва ўмовах масавых рэпрэсій, звязаных з падаўленнем узброенымі сіламі царызму снежаньскіх рэвалюцыйных выступленняў. У выбарчую кампанію ўключыліся праваліберальныя і леваліберальныя апазіцыйныя сілы, лідэрамі якіх выступалі адпаведна акцябрысты і кадэты. Яны і іх саюзнікі пераконвалі народныя масы ў магчымасці вырашэння набалелых пытанняў у Думе мірным, парламенцкім шляхам.
Акцябрысты беларускіх, прыбалтыйскіх і польскіх губерняў у пачатку 1906 г. стварылі апазіцыйны ў адносінах да кіраўніцтва партыі "Окраинный Союз 17 октября". Палітычныя пазіцыі саюза вызначаў лозунг "абароны рускага насельніцтва" заходніх ускраін імперыі "ад уціску іншародцаў" - палякаў і яўрэяў.
Кадэты ў беларуска-літоўскіх рэгіёнах самі па сабе вясною 1906 г. не ўяўлялі значнай палітычнай сілы. Аднак яны мелі тут у час выбараў у Думу магутную падтрымку з боку сіянісцкіх арганізацый і Саюза дасягнення раўнапраўя для яўрэяў у Расіі, а таксама канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі (ККП ЛіБ) - выразніцы інтарэсаў мясцовых польска-беларускіх землеўладальнікаў і касцёла. У рэалізацыі палітычнай праграмы КДП дзеячы гэтых партый бачылі перадумовы дасягнення сваіх мэт.
Сацыялістычныя партыі спадзяваліся на новы рэвалюцыйны ўздым, і таму заклікалі народныя масы байкатаваць выбары ў Думу і рыхтавацца да ўзброенага паўстання з мэтай звяржэння царызму і склікання выбранага дэмакратычным шляхам Усерасійскага устаноўчага сходу. Рабочыя шэрагу буйных прадпрыемстваў у Мінску, Мазыры, Пінску, Бабруйску, Гродне, Слоніме, Магілёве і іншых месцах байкатавалі выбары, не зважаючы на ўрадавы ўказ, які забараняў гэта. Але масы сялян і гарадской дробнай буржуазіі з верай у Думу пайшлі на выбары. Таму сарваць іх не ўдалося. Не маючы канкурэнтаў злева, пераканаўчую перамогу на выбарах атрымалі кадэты. 3 36 дэпутатаў, выбраных у Думу ад Гродзенскай, Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай гуоерняў, прыхільнікамі кадэтаў сталі 29 чалавек. У іх ліку былі прадстаўнікі КПП ЛіБ, сіяністаў і "дасягненцаў". Пад кадэцкім сцягам прайшлі ў члены Думы 10 памешчыкаў, 13 інтэлігентаў, грамадскіх дзеячаў, духоўных асоб (равінаў і ксяндзоў) і шэсць сялян. 3 сямі астатніх дэпутатаў (усе сяляне) пяць адносілі сябе да беспартыйных, адзін - да правых і адзін - да сацыял-дэмакратаў.
Рэвалюцыйны ўздым аказваў уплыў на дзейнасць Дзяржаўнай думы, што пачалася 27 красавіка 1906 г. Найбольш уплывовай у Думе была фракцыя кадэтаў, якая імкнулася ўзначаліць усе апазіцыйныя рэжыму плыні. Нярэдка гэта ёй удавалася. Кадэты дамагаліся ўтварэння адказнага перад Думай урада, вырашэння аграрнага пытання на аснове іх праграмы, расфарміравання Дзяржаўнага савета, расшырэння правоў Думы і абвяшчэння амністыі палітычным вязням. Але цар адхіліў гэтыя ініцыятывы. У адказ фракцыя кадэтаў выказала недавер ураду і запатрабавала яго адстаўкі. Адным з першых па гэтым пытанні выступіў відны член фракцыі КДП, дэпутат Думы ад Мінскай губерні А. Лядніцкі. "Да таго часу, - заявіў ён, - пакуль міністэрства не будзе абапірацца на давер палаты і не будзе ёй падпарадкавана, да таго часу нашы намаганні, накіраваныя на ўсталяванне парадку ў краіне, будуць марныя".
20 чэрвеня 1906 г. была апублікавана ўрадавая праграма вырашэння аграрнага пытання, якая прадугледжвала скасаванне абшчыннага землеўла-дання, перадачу надзельнай зямлі ва ўласнасць сялян, расшырэнне сялянскага землеўладання за кошт казённай зямлі і добраахвотнага продажу памешчыкамі сваіх зямель праз Сялянскі банк. Гэта акцыя ўрада паставіла Думу перад неабходнасцю звароту да народа з выкладаннем сваёй аграрнай праграмы, што не дазвалялася Асноўнымі дзяржаўнымі законамі. Не чакаючы з'яўлення думскага звароту, Мікалай II указам ад 9 ліпепя 1906 г. распусціў Дзяржаўную думу і прыэначыў выбары.
Значная колькасць дэпутатаў, найбольш з ліку кадэтаў і трудавікоў, не-адкладна выехала ў Выбарг. Там 10 ліпеня была падпісана адозва "Народу ад народных прадстаўнікоў", у якой выказваўся пратэст супраць самавольства ўрада, насельніцтва заклікалася адмовіцца ад выплаты падаткаў і выканан-ня павіннасцей на карысць дзяржавы. Крыху пазней шэраг левых партый і арганізацый выступил з заклікам да ўзброенага паўстання, аднак арганізаваць яго не ўдалося. Асобныя выступленні матросаў і салдат (Свеаборг, Кранштат) былі падаўлены.
Разгорнутае наступление контррэвалюцыі пасля разгону Дзяржаўнай думы значка ўзмацніла пазіцыі і ўплыў у Беларусі расійскіх вялікадзяржаўных партый - "Саюза рускага народа" і "Саюза 17 кастрычніка". Рыхтуючыся да выбараў у новую Думу, прадстаўнікі чарнасоценных і акцябрысцкіх арганізацый беларуска-літоўскіх і іншых заходніх губерняў на з'ездзе ў Вільні ў кастрычніку 1906 г. утварылі "Рускі ўскраінны саюз" (РУС). Арганізацыя выступала пад лозунгам "Расія для рускіх і толькі рускія павінны кіраваць ёю".
Польска-беларускія аўтанамісты не падтрымлівалі Выбаргскую адозву і летам 1906 г. адышлі ад кадэтаў. Кадэты страцілі падтрымку і з боку ККП Літвы і Беларусі, якая у другой палове 1906 г. фактычна была вымушана спыніць палітычную дзейнасць.
У перадвыбарчай кампаніі ў канцы 1906 - пачатку 1907 г. польска-беларускія аўтанамісты крытыкавалі палітыку ўрада і дзейнасць урадавых партый, асабліва па нацыянальным і канфесіянальным пытаннях. Яны заклікалі насельніцтва да адзінадушнай, цвярозай, разважлівай працы на карысць культурнага і эканамічнага развіцця свайго краю, звязваючы вырашэнне ўсіх мясцовых праблем з дасягненнем шырокага краёвага самакіравання.
Рэзкае аслабленне рэвалюцыйнага руху ў другой палове 1906 г. пры-мусіла сацыялістычныя партыі перагледзець свае адносіны да выбараў у II Дзяржаўную думу. Байкот выбараў страціў сэнс. У выніку практычна ўсе гэтыя партыі восенню 1906 г. уключыліся ў перадвыбарную барацьбу з мэтай выкрыцця антынароднага характару палітыкі царызму і дзейнасці рэакцыйных партый, а таксама прапаганды сваіх поглядаў і праграмных патрабаванняў.
Каб адбіць націск правых груповак на выбарах, арганізацыі левых партый у некаторых гарадах заключылі пагадненні аб вылучэнні аіульнага спіса кандыдатаў. У Мінску перадвыбарны левы блок утварылі ў кастрычніку 1906 г. мясцовыя арганізацыі РСДРП, Бунда, ППС, БСГ і шэрагу прафсаюзаў. Дзякуючы такому аб'яднанню сіл левы блок на гарадскіх выбарах у Мінску ў студзені 1907 г. атрымаў перамогу.
Перамогу на выбарах у Думу другога склікання ў пяці заходніх губернях заваявалі дзве памешчыцка-буржуазныя нацыяналістычныя групоўкі -расійская і польская. Акцябрысцка-чарнасоценны блок правёў у Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гродзенскай губернях 15 сваіх кандыдатаў. Польска-беларускім аўтанамістам удалося заваяваць 11 месцаў у Думе. На губернскіх выбарчых сходах у Віцебску, Магілёве і Гродне акцябрысцка-чарнасоценны блок і польска-беларускія аўтанамісты ("краёўцы") дамовіліся аб размеркаванні паміж сабою дэпутацкіх мандатаў, цалкам выключыўшы такім чынам магчымасць трапіць у Думу прадстаўнікам гарадской курыі - яўрэям.
Так, з 36 дэпутатаў ад пяці заходніх губерняў 17 з'яўляліся сялянамі (16 праваслаўных і адзін католік). 3 ліку праваслаўных 15 дэпутатаў аб'явілі сябе беспартыйнымі, але фактычна падтрымлівалі платформу чарнасоценна-акцябрысцкага блока.
Левыя - народніцкія і сацыял-дэмакратычныя - партыі на выбарах у пяці заходніх губернях пацярпелі паражэнне, не правёўшы ў Думу ніводнага свайго кандыдата. У той жа час па Расіі ў цэлым яны заваявалі ў Думе 222 месцы, кадэты - 98, акцябрысты - 44, чарнасоценцы - 10. Прынцьшо-выя разыходжанні ў выніках выбараў у Беларусі, з аднаго боку, і ўсёй краіны - з другога, тлумачацца ў асноўным тым, што мясцовым рускім і польскім нацыяналістычным групоўкам пры актыўнай дапамозе праваслаўнага і каталіцкага духавенства ўдалося паўплываць на сялянскіх выбаршчыкаў.
Дзейнасць II Думы пачалася 20 лютага 1907 г. - падчас найболыдага спаду рэвалюцыйнага руху. Прадстаўніцтва кадэтаў у гэтай Думе ў параўнанні з першай значка зменшылася. Тым не менш ім зноў удалося заняць становішча ўплывовага цэнтра, які нярэдка вырашаў лес таго ці іншага галасавання.
Пры абмеркаванні аграрнага пытання, якое і ў II Думе стала галоўным, зноў выявілася супрацьстаянне памешчыцкіх і сялянскіх дэпутатаў. Трудавікі, эсэры і энэсы (народныя сацыялісты) патрабавалі нацыяналізацыі зямлі з ураўняльным землекарыстаннем. Памешчыкі, чарнасоценцы і акцябрысты падтрымлівалі аграрную праграму П. Сталыпіна, выкладзеную ва указе ад 9 лістапада 1906 г. Праграма выключала магчымасць не толькі "трудавіцкай" нацыяналізацыі зямлі, але і адрэзкаў ад памешчыцкіх маёнткаў, прадугледжаных кадэцкай праграмай.
Польска-беларускія аўтанамісты ў II Дзяржаўнай думе салідарызаваліся з 46 дэпутатамі ад Каралеўства Польскага - членамі нацыяналістычнай Народава-дэмакратычнай партыі, якія аб'ядналіся ў "польскае кола" на чале са сваім лідэрам Р.Дмоўскім.
Правыя дэпутаты-сяляне з Беларусі выказвалі сваю поўную адданасць самадзяржаўю. Разам з тым яны скардзіліся на малазямелле і патрабавалі дадатковага надзялення зямлёй.
Пазіцыі правых дэпутатаў з Беларусі ў Думе не адлюстроўвалі поглядаў і настрояў пераважнай большасці беларускага сялянства. Пра гэта сведчылі масавыя рэвалюцыйныя выступленні 1905-1907 гг., а таксама наказы і звароты сялян і гарадскіх жыхароў у II Дзяржаўную думу.
На вопыце дзейнасці I і II Дзяржаўных дум царскі ўрад пераканаўся ў непрыдатнасці выбарчага закона ад 11 снежня 1905 г. для фарміравання паслухмянага яму народнага прадстаўніцтва. Нягледзячы на усе антыдэмакратычныя палажэнні гэтага закона, у I і II Думах складвалася моцнае левае крыло, прадстаўленае трудавікамі, эсэрамі і сацыял-дэмакратамі.
Улічваючы слабасць апошняга рэвалюцыйнага ўздыму, урад П. Сталыпіна са згоды Мікалая II рашыўся выканаць патрабаванне правых - распусціць Думу і змяніць выбарчы закон без санкцыі народных прадстаўнікоў. П.Сталыпін у маі 1907 г. сфабрыкаваў абвінавачанне сацыял-дэмакратычнай фракцыі ў падрыхтоўцы змовы супраць цара і патрабаваў ад Думы пазбавіць яе членаў парламенцкай недатыкальнасці. Думская камісія выкрыла лжывасць абвінавачання. Не чакаючы абмеркавання вынікаў расследавання, Мікалай II указам ад 3 чэрвеня 1907 г. распусціў Думу і адначасова - насуперак Маніфесту 17 кастрычніка 1905 г. - змяніў выбарчы закон. Па сутнасці гэта быў дзяржаўны пераварот.
Літаратура:
1. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4.Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII- пачатак XX ст.) / М. Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 2005. – 519 с.
2. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч.1. / М.П.Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. – Мн.: Беларусь, 1994. – 568 с.