Святы і святочныя дні гэта урачыстыя, знамянальныя дні (нярэдка выхадныя, нерабочыя) у гонар або ў памяць якой-небудзь важнай падзеі, даты, гістарычнай асобы. Святочныя дні супрацьпастаўляюцца звычайным, несвяточным дням — будням. Спецыфіка правядзення свят залежыць ад розных фактараў: прыродна-кліматычных умоў, асаблівасцей народнай гаспадаркі, этнічнай і рылігійнай прыналежнасці насельніцтва, іншаэтнічных уплываў.адной з прыкмет свят лічыцца іх больш меньш тесная сувязь са сферай сакральнага (містычнага, патаемнага).
Святы могуць суправаджацца музыкай, песнямі і танцамі, выкананнем адпаведных рытуалаў, абрадаў і звычаяў, гульнямі і ігрышчамі, тэатралізаванымі, магічнымі элементамі, ужываннем асобай святочнай ежы, апрананнем спец. вопраткі (святочныя касцюмы, маскі). У выніку гэтага ствараецца своеасаблівая атмасфера, калі рэчаіснасць успрымаецца гратэскна, весела, незвычайна. С. і сд. ўзніклі ў глыбокай старажытнасці, у перыяд існавання першабытаага грамадства. У навуцы іх прынята падзяляць на нар., рэлііійныя, агульнадзярж., працоўныя, сусветнай і айч. гісторыі, культуры, спорту, сямейна-бытавыя.
Да бел. нар. свят адносяцца: Каляды, Грамніцы, Масленіца, Гукате вясны, Саракі, Вялікдзень, Радаўніца, Юр'е, Зялёныя святкі (Семуха), Купалле, Жніво (зажынкі і дажынкі), Спас, Багач, Пакровы, Дзяды, пштаўка і інш. Стараж. бел. нар. святы звычайна прымяркоўваліся да Найб. значных, паваротных момантаў гадавога астранамічнага і каляндарна-земляробчага цыклаў (дні зімовага і летняга сонцастаяння, вясенняга і асенняга раўнадзенства; пачатак і заканчэнне сяўбы, сенакосу, уборкі ўраджаю).
Напр., Каляды адзначаюцца ў час зімовага, а Купалле — летняга сонцастаяння; Саракі ў час веснавога, а Багач — асенняга раўнадзенства; зажынкі адзначалі ў пачатку жніва, а дажынкі — у час яго завяршэння. У бел. нар. калевдары найб. шырока былі прадстаўлены святы веснавога (Гуканне вясны, Саракі, Вялікдзень, Юр'е, Радаўніца) і восеньскага (Багач, Пакровы) цыклаў, некалькі менш — зімовага (Каляды, Грамніцы) і летняга (Купалле, Спас) перьюдаў. Адны нар. святы былі пашыраны амаль на ўсёй тэр. Беларусі (Каляды, Купалле), а другія, наадварот, толькі ў пэўных рэгіёнах (Гуканне вясны пераважна на У Беларусі).
Большасць нар. свят працягвалася адзін дзень, аднак існавалі і шматдзённыя святы (Каляды, Гуканне вясны, Масленіца, Зялёныя святкі). Некат. нар. святы адзначаліся некалькі разоў на год (Дзяды, Спас). Адной з істотных асаблівасцей бел. нар. свят з'яўляецца надзвычай добрая захаванасць найб. стараж., дахрысціянскіх, язычніцкіх элементаў на працягу вельмі значнага гіст. перыяду (нават да сённяшняга часу). Гэта відавочна пацвярджае агульную тэндэншлю, у адпаведнасці з якой болын хрысціянскіх элементаў захавалася ў святах тых краін свету, дзе панавала каталіцтва (Італія, Іспанія), і адпаведна менш у пратэстанцкіх і праваслаўных краінах свету. Рэліг. святы — асобыя знамянальныя дні, якія адзначаюцца ў памяць аб важных царк. падзеях і ў гонар святых.
Усе хрысціянскія святы падзяляюцца на 12 галоўных (або двунадзесятых) і 5 вялікіх.
3 ліку гал. свят некаторыя адзначаюцца ў пастаянныя дні і наз. непераходнымі (усяго іх 9 — Нараджэнне Хрыстова, Хрышчэнне Гасподняе, Сгрэчанне Гасподняе, Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы, Праабражэнне Гасподняе, Успенне Прасвятой Багародзіцы, Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы, Узвіжанне Крыжа Гасподняга, Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы), а другія залежаць ад зменлівага часу святкавання Вялікадня і наз. пераходнымі (іх 3 — Уваход Гасподні ў Іерусалім, Ушэсце Гасподняе, Дзень Святой Тройцы).
Усе 5 вял. свят (Абразанне Гасподняе і памяць Васілія Вялікага, Раство Іаана Прадцечы, Памяць святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, Адсячэнне галавы Іаана Прадцечы, Пакроў Прасвятой Багародзіцы) з'яўляюцца непераходнымі. Рэліг. святы суправаджаюцца адпаведнымі богаслужэннямі і абрадамі: яны звязаны з рэліг. веравучэннем, культам. У час многіх царк. свят забараняецца працаваць, вучыцца, забаўляцца. Рэліг. святочныя дні прызначаюцца для духоўнага богаўгоднага жыцця, наведвання царквы і малітваў. Царк. правасл. каляндар дакладна вызначае і т.зв. «посныя дні» («пасты»).
На працягу года бываюць 4 шматдзённьш пасты (найб. важны і строгі — Вялікі Пост, які працягваецца 7 тыдняў перад Вялікаднем). Гал. хрысціянскім святам з'яўляецца Вялікцзень (Пасха, Уваскрэсенне Хрыстова). Пасля прьшяцця хрысціянства на Беларусі многія царк. святы паступова былі прымеркаваны да стараж. нар. свят. У выніку атрымалася так, што нар. і рэліг. святы нярэдка адзначаліся ў адны і тыя ж дні. Напр., Каляды — Нараджэнне Хрыстова; Грамніцы — Стрэчанне Гасподняе; Гуканне вясны — Дабравешчанне; Вербніца — Уваход Гасподні ў Іерусалім; Вялікдзень — Уваскрэсенне Хрыстова (Пасха); Сёмуха (Зялёныя святкі) — Тройца; Купалле — Нараджэнне Іаана Прадцечы; Спас — Праабражэнне Гасподняе, Багач — Нараджэнне Дзевы Марыі, ці Раство Багародзіцы, і інш. Рэліг. святы ў правасл. і каталіцкіх хрысціян адзначаюцца па розных календарах (католікі — па грыгарыянскім, а праваслаўныя — па юліянскім), таму ў сучасны перыяд розніца паміж датамі іх правядзення складае 13 дзён. Многія бел. святы маюць сінкрэтычны (змешаны) характар, бо ў іх больш-менш арганічна пераплецены язычніцкія і хрысціянскія элементы (Стрэчанне, Юр'е, Спас, Пакровы).
Да агульнадзярж. С. і сд. у сучасны перыяд аднесены: Новы год (1 студз.), Дзень абаронцаў Айчыны і Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь (23 лют.), Дзень жанчын (8 сак.), Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сак.), Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі (2 крас.), Свята працы (1 мая), Дзень Перамогі (9 мая), Дзень Дзярж. герба Рэспублікі Беларусь і Дзярж. сцяга Рэспублікі Беларусь (14 мая); Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў і Дзень горада Мінска (3 ліп.); Дзень памяці (2 ліст.), Дзень Кастр. рэвалюцыі (7 ліст.). Найб. важкыя святы з'яўляюшіа выхаднымі непрацоўнымі днямі, хаця існуюць і такія святы, якія адзначаюцца ў буднія дні. Да С. і с.д. сусв. гісторыі, культуры, спорту адносяцца (па звестках на 2000): Сусв. дзень здароўя (7 крас.), Міжнар. Дзень вызвалення вязняў фаш. канцлагераў (11 крас.), Міжнар. Дзень помнікаў і гіст. мясцін (18 крас.), Міжнар. Дзень музеяў (18 мая), Дзень слав. пісьменства і культуры (24 мая), Міжнар. Дзень музыкі (1 кастр.), Міжнар. Дзень ААН (24 кастр.) і інш.
Сярод свят айч. гісторыі і культуры адзначаюцца: Дзень бел. навукі (26 сак.), Дзень друку (5 мая), Дзень фізічнай культуры і спорту (20 мая), Дзень Ефрасінні Полацкай (5 чэрв.), Дзень ведаў (1 вер.), Дзень бел. пісьменства (3 вер.), Дзень палітзняволеных (Дзень памяці ўсіх ахвяр рэпрэсій, 30 кастр.) і інш.
Да прафес. свят адносяцца Дзень бел. міліцыі (4 сак.), Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі (7 мая), Дзень мед. работніка (18 чэрв.), Дзень машынабудаўніка (24 вер.), Дзень работнікаў культуры (22 кастр.) і гд. Вайсковымі святамі і святочнымі днямі лічацца: Дзень бел. міліцыі (4 сак.), Дзень пагранічніка (28 мая), Дзень ваенна-паветр. сіл (20 жн.), Дзень танкістаў (10 вер.), Дзень ракетных войск і артылерыі (19 ліст.) і інш. Да сямейна-бытавых свят традьшыйна адносяцца нараджэнне, вяселле (шлюб), наваселле.
У сав. перыяд (да 1991) усенар. святамі лічыліся: гадавіна Вял. Кастр. сацыяліст. рэвалюцьіі (7 ліст.), Дзень нараджэння У.І.Леніна (22 крас.), Дзень міжнар. салідарнасці працоўных (1 мая), Свята Перамогі сав. народа ў Вял. Айч. вайне (9 мая), Дзень Канстытуцыі СССР (7 кастр.), Дзень утварэння Саюза ССР (30 кастр.), Дзень Сав. Арміі і Ваенна-Марскога Флоту (23 лют.), Міжнар. жаночы дзень (8 сак.). Тады ўзнікла нямала новых свят, некат. з якіх часам мелі агітац.-прапагандасцкі характар (святы песні і працы, вёскі, горада і вуліцы, рыбака і інш.).
Некат. сав. святы ўзніклі на аснове стараж. нар. абрадаў і звычаяў (напр. свята першай баразны ўзнікла на аснове бел. нар. зажынак, а свята ўраджаю — адпаведна нар. дажынак). У той жа час многія стараж. нар. і рэліг. святы разглядаліся як забабоны, перажыткі мінуўшчыны і таму факгычна былі забаронены.
19.12.1991 Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў закон «Аб святочных днях у Рэспублшы Беларусь», згодна з якім былі прызнаны святочнымі (нерабочымі) дні вял. рэліг. свят па календары правасл. і каталіцкай канфесій: Вялікдзень (Пасха); Радаўніца (т календары правасл. канфесіі); 2 лісг. — Дзень памяці; 25 снеж. і 7 студз. — Нараджэнне Хрыстова (каталіцкія і правасл. Каляды). Спец. пастанова Савета Міністраў Рэспублікі «Аб парадку вызначэння нерабочых дзён для вернікаў нехрысціянскіх рэлігій у сувязі з іх святамі» (сгудз. 1992) прадугледжвала, што нерабочыя дні рабочым і служачым прадастаўляюцца па ўзгадненні з адмінісграцыяй прадпрыемстваў, устаноў, арг-цый для святкавання рзліг. свят па іудзейскім (Вялікдзень — першы і апошні дні; Рош-Ашана; Іом-Кіпур) і мусульманскім (Рамазан, Ураза-Байрам, Курбан-Байрам і Маўлюд) календарах.
На працягу 2-й пал. 1980 — пач. 1990-х г. асобныя бел. нар. святы намаганнямі дзеячаў культуры былі адроджаны (напр., Купалле, Калады, Гуканне вясны, Дзяды). У сучасны перыяд многія нар. і рэліг. святы афіыыйна прызнаны на дзярж. узроўні. А другой гадзіне ночы 26 красавіка 1986 г. адбылася буйнейшая аварыя ў сусветнай атамнай энергетыцы. Яна здарылася на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, размешчанай на тэрыторыі Украіны, непадалёку ад паўднёвай граніцы Беларусі. Жудасная вестка аб гэтай тэрмаядзернай катастрофе хутка абляцела ўвесь свет. У выніку выбуху на чацвёртым блоку адбыўся выкід у атмасферу велізарнай колькасці радыеактыўнага рэчыва, якім была забруджана вялікая тэрыторыя ў Гомельскай і Магілёўскай, нямала месц Брэсцкай, Мінскай, Гродзенскай абласцей, а таксамл ў Расіі і на Украіне.
Аварыя ў Чарнобылі з'явілася злавесным вынікам тэхнічнаг;І адставання СССР, сур'ёзных па мылак у развіцці атамнай энер гетыкі. Фарсіраванае будаўніцтва ЧАЭС, безадказныя адносіні.і да яе абслугоўвання з боку цэнтральных міністэрстваў і ведамстваў, у першую чаргу Міністэрства энергетыкі СССР, навуковых устаноў, а таксама мясцовага кіраўніцтва і не пасрэдна абслугоўваючага персаналу зрабілі сваю трагічную справу. Да таго ж рэактары тыпу РБМК, што ўзарваўся на чацвёртым блоку ЧАЭС, маюць ненадзейную сістэму абарончых сродкаў і кантрольнай апаратуры, шэраг іншых тэхналагічных недакладнасцей.
Аварыя на ЧАЭС з'явілася вялікай трагедыяй у жыцці беларускага народа. Асабліва цяжкія яе вынікі прыпалі на долю насельніцтва паўднёва-ўсходняй Беларусі. Катастрофа ў Чарнобылі прынесла мільёнам людзей гора і пакуты, рэальную пагрозу іх здароўю і жыццю, запатрабавала велізарных выдаткаў для пераадолення вынікаў атамнай стыхіі. На тэрыторыю Беларусі прыпала 70 % усяго радыеактыўнага забруджвання. У гэтай зоне апынулася пятая частка насельніцтва рэспублікі — каля 2 млн. 100 тыс. чалавек. Толькі на тэрыторыі, пашкоджанай доўгажывучым цэзіем-137, знаходзілася 2259 населеных пунктаў, у іх пражывала больш за 726 тысяч чалавек. Усяго ў Беларусі ўздзеянню радыяцыі падвергліся 54 раёны, але працягваецца выяўленне новых забруджаных мясцін. Эканоміка рэспублікі панесла велізарныя матэрыяльныя страты: выведзена са звароту звыш 20 % сельскагаспадарчых угоддзяў, амаль 15 % лясоў. Агульныя выдаткі складаюць больш за 100 млрд. рублёў, або 16 нацыянальных гадавых бюджэтаў Беларусі.
Марудна і няўпэўнена пачыналася работа па пераадоленню вынікаў йварыі. У ліку яе першых практычных крокаў было адсяленне ў бяспечныя месцы насельніцтва з раёнаў, што падвергліся найбольшаму забруджванню, а таксама дэзактывацыя тэрыторыі гарадскіх і сельскіх паселішчаў, медыцынскі агляд і дапамога пацярпеўшым людзям. Згодна з прынятым рашэннем 4 мая 1986 г. першым адсялялася насельніцтва з 30-кіламетровай зоны навокал ЧАЭС, у тым ліку жыхары 107 населеных "нунктаў Брагінскага, Хойніцкага і Нараўлянскага раёнаў. Але ў 1986 г. толькі 24,7 тыс. чалавек пераехалі на пастаяннае пражыванне ў чыстыя месцы рэспублікі.
У гэтай надзвычай адказнай справе, асабліва ў першыя дні і месяцы пасля аварыі, былі дапушчаны сур'ёзныя пралікі і памылкі. Часта работа была слаба арганізавана, праводзілася са значным спазненнем. Насельніцтва не заўсёды атрымлівала своечасовую і належную інфармацыю аб радыяцыйным становішчы, правілах паводзін ва ўзнікшых абставінах. Адсяленне ў шэрагу выпадкаў праводзілася непрадумана і хаатычна, шмат хто не вытрымліваў неўладкаванасці на новых месцах, вяртаўся назад на забруджаную тэрыторыю і працягваў там жыць у экстрэмальных умовах. У вёсках павялічвалася колькасць самасёлаў, рабавалася пакінутая маёмасць.
Органы саюзнага кіраўніцтва, міністэрствы і ведамствы, адказныя за бяспеку атамнай энергетыкі, не прынялі своечасова належных мер для наладжвання хуткай дапамогі насельніцтву ў зоне аварыі, грўнтаванай і небяспечнай для здароўя людзей.
Вялікія цяжкасці ў барацьбе з вынікамі аварыі стварыла і тое, што крытычна не хапала індывідуальных сродкаў абароны ад радыяцыі, прыбораў для вызначэння ўзроўняў радыяцыйнага фону. 3 забруджаных раёнаў пачаўся нерэгулюемы ад'езд медьікаў, настаўнікаў, спецыялістаў прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
Чарнобыль — зона асаблівай увагі. Дзейнасць партыйных, савецкіх і грамадскіх арганізацый па пераадоленню вынікаў чарнобыльскай катастрофы пачала актывізавацца толькі пасля таго, як прыступіў да работы выбраны ў 1989 г. новы склад Вярхоўнага Савета Беларусі. Вялікую заклапочанасць лёсам ахвяр чарнобыльскай катастрофы праявілі ўзнікшыя нефармальныя рухі, шырокая грамадскасць, дзеячы навукі і культуры, прэса. У гэтым жа годзе Вярхоўны Савет рэспублікі разгледзеў і адобрыў доўгатэрміновую Дзяржаўную праграму ліквідацыі ў Беларускай ССР вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на 1990—1995 гады, якую распрацаваў урад Беларусі. Яна была разгледжана на саюзный узроўні. Улічваючы цяжкія вынікі аварыі і вялізны аб'ём работ па іх ліквідацыі на тэрыторыі Беларусі, прэграма прадугледжвала выдзяленне рэспубліцы з саюзнага бюджэту звыш 18 мільярдаў рублёў.
Між тым за першыя гады пасля катас рофы, нягледзячы на шматлікія дэкларатыўныя заявы і абяцанні саюзных і рэспубліканскіх кіраўнікоў, карэнных зрухаў у вырашэнні праблемы не адбылося. Сітуацыя заставалася крытычнай, разгубленасць і трывога ахапілі людзей, піто ўпершыню ў жыцці сутыкнуліся з такой нябачнай і каварнай небяспекай.
Тое, што было зроблена пасля трагічнага 1986 г., з'яўлялася сціплым пачаткам вялізнай работы, якую неабходна было выканаць у сувязі з аварыяй. У 1986—1989 гг. на гэтую мэту было выкарыстана толькі 1,1 мільярда рублёў. У чыстых мясцовасцях на тэрыторыі Беларусі пераважна для перасяленцаў з Гомельскай вобласці былі створаны 173 пасёлкі, у якіх пабудаваны звыш 11 тыс. кватэр і дамоў