Грамадска-палітычныя погрляды Жылуновича

Змест

Уводзіны    3
1. Станаўленне З.Х. Жылуновіча як грамадскага дзеяча    6
2. Грамадска-палітычныя погляды З.Х. Жылуновіча ў к. 10-х – 20-я гг.    11
2.1 Стварэнне беларускай дзяржаўнасці    11
2.1 Удзел у правядзенні беларусізацыі    14
3. Tрагедыя З.Х. Жылуновіча    19
Заключэнне    26
Бібліяграфія    28
Крыніцы    28
Літаратура    28
 
Уводзіны

Імя Зміцера Хведаравіча Жылуновіча (Цішкі Гартнага) неадрыўна звязана з гісторыяй Беларусі першай чвэрці XX стагоддзя. Уступіўшы ў рэвалюцыйны рух у 1904 годзе, ён усе сваё жыццё аддаў сацыяльнаму і нацыянальнаму вызваленню беларускага народа.
Яго нацыянальна-дзяржаўная дактрына сфарміравалася пад уплывам рэвалюцыйных падзей лютага 1917 года. У той час Зміцер Хведаравіч змагаўся за набыццё Беларуссю аўтаноміі ў межах Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Пасля кастрычніцкіх. падзей ен выступаў за набыццё аўтаноміі, але ўжо на сацыялістычных пачатках. Ен падтрымліваў бальшавікоў, прываблены іх сацыяльнай праграмай і жаданнем вырашыць нацыянальнае пытанне. 
Як палітык і таленавіты арганізатар З.Х. Жылуновіч карыстаўся павагай у нацыянальных колах: ён быў адным з лідэраў левай часткі БСГ, старшынёй Беларускага нацыянальнага камісарыята, Беларускіх камуністычных секцый, ініцыятарам абвявшчэння БССР, а потым і старшынёй першага савецкага ўрада Беларусі, пасля стварэння БССР і СССР выбіраўся членам ЦВК БССР і СССР, быў акадэмікам АН БССР і УССР, рэдактарам газеты «Савецкая Беларусь», часопіса «Полымя», працаваў намеснікам наркома асветы БССР, загадчыкам Галоўмастацтва, дырэктарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, дырэктарам дзяржархіва, быў членам прэзідыума Інбелкульта, членам калегіі Гістпарта. 
Знаходзячыся на кіруючых пасадах, З. Жылуновіч зрабіў шмат карыснага для развіцця беларускага кнігадрукавання, перыядычнага друку, беларускай навукі, асветы і культуры. Часам ён працаваў на дзвюх-трох адказных пасадах адначасова. Грамадскую дзейнасць З.Жылуновіч спалучаў з актыўнай літаратурнай дзейнасцю. 
Мэта даследавання заключаецца ў тым, каб паказаць характэрныя рысы і асаблівасці, якія былі ўласцівы пазіцыіі З.Х. Жылуновіча, як грамадскага дзеяча.
Мэта абумовіла змест асноўных задач даследавання:
•    Высветліць асноўныя рысы біяграфіі З.Х. Жылуновича, якія аказалі ўплыў на яго палітычныя погляды;
•    Вызначыць характэрныя рысы поглядаў З.Х. Жылуновича на справу развіцця нацыянальнай культуры і адукацыі;
•    Разглядзець супярэчнасці асабістай пазіцыі З.Х Жылуновича з пазіцыяй партыйнага апарату СССР, БССР па пытаннях развіцця культуры.
Пры напісанні работы быў выкарыстаны шэраг крыніц і навуковых даследваннеў прысвечаных як асобе З.Х. Жылуновича, так і агульнаму развіццю беларускага грамадства 20-30 гадоў ХХ ст. 
Найбольш падрабязна грамадска-палітычныя погляды З.Х Жылуновіча знайшлі адлюстраванне ў працах даследчыцы А.В. Давідовіч [13], [14], [15].
Кнігі Р.П. Платонава прысвечаных грамадскаму жыццю Беларусі 20-30-х гг. прысвечана людзям 20—30-х гадоў, іх грамадзянскім пазіцыям, поглядам, ідэям, іх трагічным лёсам ва ўмовах усталявання рэжыму дэспатычнага аўтарытарызму і нарастаўшага адначасова ідэолага-палітычнага дыктату. У яе аснове — дакументальна-гістарычныя крыніцы і архіўныя сведчанні, мала вядомыя ці наогул невядомыя. Менавіта там знаходзіцца шэраг матэр’ялаў прысвечаных дзейнасці З. Жылуновіча, яго адносінам з іншымі грамадскімі, культурнымі дзеячамі [26], [27], [28], [29].
Літаратурна-крытычныя артыкулы прысвечаныя творчасці З. Жылуновіча знаходзяцца ў зборніках С. Александровіча “Кнігі і людзі”[10], І.І. Замоцінa “Творы: Літаратурна-крытычныя артыкулы”[19].
Крыніцамі па тэме з'яўляліся: Стэнаграфічныя справаздачы Х, ХІІ з’ездаў КП(б)Б [7], [9]. Дакументы змешчаныя ў зборніках “Беларусізацыя. 1920-я гады: Дакументы і матэрыялы” [1], “Борьба за Советскую власть в Белоруссии 1918-1920 гг. Сборник документов и материалов в 2-х томах” [2], “Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК: в 6 томах” [5].
Пры напісанні работы былі выкарыстаны сведкі людзей, якія ў розныя часы сутыкаліся з З. Жылуновічам: артыкул М. Маркавіча “З Цішкам Гартным 56 гадоў таму назад” [6], нарыс М. Хведаровіча змешчаны ў зборніку “Памятныя сустрэчы” пад назвай “Цішка Гартны” [35]. Артыкулы М.З. Мялешкі “Жылуновіч, як гісторык” [25], А.Р. Чарвякова “Пясняр змагання і змагар за Савецкую Беларусь” [8], змешчаныя ў 10 нумары 1928 года часопіса Полымя, які цалкам быў прысвечаны З.Х. Жылуновічу.