ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ
Нацыя (ад лац. nаtіо — племя, народ) — гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці. Нацыі ўзнікаюць на базе феадальных народнасцей у перыяд станаўлення капіталістычнага спосабу вытворчасці. Рашаючую ролю ў пераўтварэнні народнасцей у нацыі адыгрываюць капіталістычныя эканамічыя сувязі, фарміраванне ўнутранага рынку. Непасрэдна звязаны з эканамічным фактарам пры кансалідацыі нацый сацыяльны, палітычны, дэмаграфічны.
У гісторыі фарміравання беларускай нацыі можна вылучыць два перыяды. Першы ахоплівае канец XVIII - першую палову XIX ст. і з'яўляецца своеасаблівым пераходам ад феадальнай народнасці да пачатку станаўлення буржуазнай нацыі. Наступны перыяд пачынаецца з другой паловы XIX ст. і характарызуецца як час станаўлення і развіцця беларускай нацыі ў эпоху каліталізму
Адной з асноўных прыкмет нацыі з'яўляецца агульнасць эканамічнага жыцця насельніцтва адпаведнай этнічнай тэрыторыі. Развіццём капіталізму забяспечваецца больш высокі ўзровень гэтай агульнасці ў параўнанні з феадалізмам. Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак. Рабочая сіла стала таварам, пашырыліся магчымасці яе міграцыі. Прамысловасць атрымала неабходную рабочую сілу з ліку абеззямеленых і пралетарызаваных сялян, а таксама рынак збыту прадукцыі, які пашыраўся ў ходзе разбурэння натуральнай і паўнатуральнай памешчыцкай і сялянскай гаспадаркі.
Уцягванне гаспадаркі Беларусі ў рыначныя сувязі прывяло да змен у яе структуры. У сельскагаспадарчай вытворчасці пераважнае значэнне набылі малочная жывёлагадоўля і вырошчванне тэхнічных культур, што садзейнічала яе арыентацыі на ўнутраны і знешні рынак. У структуры прамысловасці асноўнае месца займалі галіны, якія выкарыстоўвалі мясцовую сыравіну (вінакурэнне, дрэваапрацоўка, сілікатна-цагельная і гарбарна-абутковая вытворчасці). Павелічэнню аб'ёму эканамічных сувязей паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі спрыяла будаўніцтва чыгунак і іншых шляхоў зносін. Кансалідацыі беларускай нацыі садзейнічалі таксама рост гарадоў і павелічэнне гарадскога насельніцтва. Губернскія цэнтры Беларусі і іншыя яе буйныя гарады паступова станавіліся цэнтрамі лакальных мясцовых рынкаў, цесна звязаных паміж сабой і з агульнарасійскім рынкам.
На аснове зрухаў у станаўленні капіталістычнай рыначнай эканомікі адбывалася разлажэнне класаў — саслоўяў феадальнага грамадства дваранпамешчыкаў, сялян, рамеснікаў, гандляроў, купцоў і фарміраванне асноўных класаў капіталістычнага грамадства — пралетарыяту і буржуазіі. Сацыяльнай базай для фарміравання пралетарыяту з'яўляліся сялянская бедната, якой на Беларусі ў канцы XIX ст. налічвалася 2,8 млн чалавек, дробныя рамеснікі і гандляры, збяднелыя мяшчане і шляхта. На рубяжы XIX — XX стст. у прамысловасці Беларусі працавала 237 тыс. рабочых, на чыгунцы -каля 25 тыс., у іншых сферах гаспадаркі (рачны і гужавы транспарт, будаўніцтва, гандаль, сельская і лясная гаспадарка і г.д.) - каля 200 тыс., усяго колькасць наёмных рабочых перавышала 460 тыс. чалавек. Прамысловы пралетарыят Беларусі характарызаваўся шматнацыянальнасцю і адносна невысокай канцэнтрацыяй.
Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксама шматнацыянальнай, прычым болыпую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва (яўрэйскія, польскія і рускія прамыслоўцы і купцы). Паводле перапісу насельніцтва 1897 г., 84,5 % купцоў 5 заходніх губерняў складалі яўрэі, 10,7 % — рускія і толькі 1,7 % былі беларусамі. Больш чым палова фабрык і заводаў (51 %) з'ўлялася ўласнасцю яўрэйскай буржуазіі. Беларуская нацыянальная буржуазія амаль цалкам складалася з заможных сялян і выхадцаў з дробнай шляхты. Яна была нешматлікай (у канцы XIX ст. у беларускай вёсцы налічвалася толькі каля 50 тыс. заможных гаспадароў), асноўныя капіталы краю — прамысловы, зямельны, гандлёвы, банкаўскі — знаходзіліся не ў яе руках, а ва ўласнасці яўрэйскіх, польскіх і рускіх прамыслоўцаў, памешчыкаў і купцоў. Раскіданая па вясковай глухамані, расколатая паводле канфесійнай прыналежнасці (праваслаўныя і католікі), беларуская нацыянальная буржуазія не ўсведамляла сваёй ролі ў нацыянальна-культурным адраджэнні і абыякава, іншы раз варожа, ставілася да яго.
Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў XIX ст. не выкарыстоўвалася, за нязначнымі выключэннямі, беларуская мова.
Тэрыторыя, насельніцтва. У канцы XIX ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Асновай утварэння тэрытарыяльнай супольнасці нацыі з'яўляецца наладжванне і развіццё гаспадарчых сувязей, якія пераадольваюць эканамічную замкнёнасць асобных раёнаў і сцягваюць іх у адно кампактнае цэлае. Этнічная тэрыторыя беларусаў уваходзіла ў межы 5 заходніх губерняў Расійскай імперыі. Яна ўключала поўнасцю Магілёўскую і Мінскую губерні;
Лідскі, Ашмянскі і паўднёвую частку Свянцянскага павета ў Віленскай губерні; Віцебскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Лепельскі і Полацкі паветы Віцебскай губерні; Брэсцкі, Ваўкавыскі, Пружанскі і Слонімскі паветы Гродзенскай губерні. Гэтыя межы ў асноўным адпавядаюць сучасным межам Беларусі.
Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах у параўнанні з іншымі раёнамі. Тут пражывала амаль палова пісьменных беларусаў, адсюль выйшла большасць дзеячаў беларускага нацыянальнавызваленчага руху і культуры таго перыяду. Сярэднебеларускія гаворкі склалі дыялектную аснову беларускай літаратурнай мовы.
Працэс фарміравання беларускай нацыі закрануў і насельніцтва Палесся, якое, аднак, захоўвала моўныя і культурныя асаблівасці. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі працэсы нацыянальнай кансалідацыі ішлі больш замаруджана, яе насельніцтва было менш устойлівым перад пашырэннем там расійскага ўплыву.
Паводле перапісу 1897 г., на тэрыторыі 5 заходніх губерняў пражывала 5 млн 408 тыс. беларусаў, 3,1 млн рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, літоўцаў, латышоў. Польскае і літоўскае насельніцтва канцэнтравалася ў асноўным у заходніх паветах Гродзенскай і Віленскай губерняў, рускае і латышскае — у паўночных паветах Віцебскай губерні, украінскае — у Кобрынскім і Брэсцкім паветах Гродзенскай губерні. Яўрэйскае насельніцтва пражывала на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у гарадах і мястэчках. Сярод гараджан 5 заходніх губерняў яўрэі складалі 53,5 %, а ва ўсім насельніцтве - 13,8 %.
Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90 %). Доля тых беларусаў-гараджан, якія гаварылі на роднай мове, складала ў сярэднім толькі 14,5 %.
Істотнай асаблівасцю беларусаў як этнасу ў параўнанні з рускімі. палякамі, літоўцамі быў падзел іх па веравызнанні на праваслаўных і католікаў. Праваслаўная царква, і каталіцкі касцел не прызнавалі існавання беларускага этнасу, не дапускалі беларускую мову ў сваю дзейнасць. даказвалі, што беларусы праваслаўныя ёсць рускія, а беларусы католікі — адпаведна, палякі. Пасля скасавання ў 1839 г. уніі і прымусовага далучэння ўніятаў да дэяржаўкай царквы праваслаўныя сярод беларусаў сталі самай вялікай рэлігійнай группай. Асноўная маса беларусаў католікаў пражывала на Віленшчыне і Гародзеншчыне. У Віленскай губ. у 1897 г. яны складалі 58,5 працэнта. У Менскай і Віцебскай губернях удлельная вага католікаў сярод беларускага насельніцтва была 9—10,5%, у Магілеўскай — 2% а ў цэлым па Заходнім краі — 18,8%.
Развіццё капіталістычных рыначных адносін прывяло да хуткага росту насельніцтва, найболыл інтэнсіўнага за ўсю гісторыю Беларусі. 40 паслярэформенных гадоў колькасць яе жыхароў падвоілася. У пачатку XX ст. прырост насельніцтва некалькі паменшыўся. Гэта было звязана з развіццём міграцыйных працэсаў у выніку класавай дыферэнцыяцыі і аграрнай перанаселенасці беларускай вёскі. Па-першае, меліся сезонныя перамяшчэнні збяднелых сялян у пошуках заробку на сплаве лесу, будаўніцтве чыгунак і шашэйных дарог, заводах, фабрыках, рудніках, шахтах і г.д. У 90-х гадах XIX ст. сялян-адыходнікаў на Беларусі налічвалася да 300 тыс. чалавек штогод. Яны накіроўваліся ў розныя раёны Беларусі, а таксама на прадпрыемствы цэнтральна-прамысловага раёна Расіі, шахты і руднікі Данбаса, порты Рыгі і Адэсы. Па-другое, сяляне перамяшчаліся за межы Беларусі: у Прыуралле, Сібір, на Далёкі Усход, перасяляліся беларусы ў ЗША, Канаду і іншыя замежныя краіны, што было абумоўлена попытам на танную рабочую сілу на Еўралейскім і Амерыканскім кантынентах.
На рубяжы XIX — XX стст. пачаўся працэс фарміравання беларускай дыяспары за межамі Беларусі. Трэці накірунак міграцыйных працэсаў быў звязаны з перасяленнямі сялян у гарады. У канцы 90-х гадоў выхадцы з сельскай мясцовасці складалі амаль 1/5 усіх гараджан Беларусі. Аднак працэс урбанізацыі на Беларусі быў даволі абмежаваны, таму перася-ленцы часта накіроўваліся ў гарады Прыбалтыкі, Украіны, Расіі.
Развіццё нацыянальнай мовы. Старая беларуская літаратурная мова у XVIII ст., фактычна стала мёртвай. Вышэйшыя класы мясцовага грамадства і амаль уся інтллігенцыя асвоілі польскую мову і культуру і поўнасцю адракліся ад свайго народа. Беларускай мовай карысталася толькі сяляііства, частка збяднелай шляхты гарадскоге і местачковае насельніцтва. Пасля далучэіпія Беларусі да Расіі афіцыйнай становіцца руская мова, але да падаўлення паўстання 1963 г. панавала польская мова. Прыгнечанае становішча бгларускага народа. адсутнасць уласнай нац.ыяналь}іан інтзлігенцыі, русіфікатарская палітыка вызначала цяжкае становішча для развіцця беларускай нацыі. Назва Беларусь змяняецца на «Северо-Западный край», страчваецца самаасазнанне народа, замест саманазвы – беларусы, ужываецца этнонім – тутэйшыя. Важнейшай і адэінай, сферай раівіцця нацыянальнай мовы ў першай п. XIX ст. з'яўлялася толькі мастанная літаратура. Неэнычайна цяжкай. асабліва была праблема друкавання і распаўсюджанжя беларускіх твораў. Родная мова ў школе не вывучалася. Адсутнічалі беларускамоўная перыедыка. Грамадская думка — руская і польская — сцвярджалі аб адсутнасці беларусаў. Выдатную ролю ў станаўленні беларускай нацыянай публіцыстыкі адыграла «Мужыіікая праўда» К. Каліноўскага і яго «Пісьмо зпад шыбеніцы». У час паўстання 1863 г. пабеларуску друкаваліся некаторыя загады, аб'явы, заароты да насельнінтва з боку Віленскага паўстаннкага цэнтра і кіраўнікоў асобных атрадаў.
З мэтай навуковага абгрунтавання русіфікатарскай палітыкі на Беларусі урад не шкадаваў сродкаў на этнаграфічныя даследванні, збор і публікацыю фальклорных запісаў, песень, казак, прымавак, загадак, абрадаў і звычаяў беларускага сялянства. У выніку ў 60-90 гг.былі сабраны і апублікаваны унікальныя і каштоўныя матэрыялы пра мову і духоўную культуру беларускага народа. Але даследчыкі прыйшлі да адваротнай высновы, беларускі народ, як стала ясна, з’яўляўся самабытным быў аб'ектыўна засведчаны факт існавання самастойнаіа беларускага этнасу. Гэта паказалі даследванні І.І. Насовіча, М.А. Дзмітрьева, Ю.Ф. Крачкоўскага, А.М. Семянтоўскага, М.Я Нікіфароўскага, Я.Ф. Карскага, Е.Р. Раманава і інш. На аснове іх прац былі сфармуляваны ў асяродзі беларускай студэнцкай моладзі нацыянальныя погляды.У падпольных выданнях неадкара сустракаліся спасылкі на даследванні этнографаў і лінгвістаў. У № 2 «Гомона» (1902), упершыню дэкларавалася права Беларусі на самастойнасць і стварэнне незалежнай дзяржавы.
Працэс складання нацыі ў першую чаргу праяўляецца ў массавым нацыянальным руху. Мэтай любога нацыянальнага руху з’яўляецца стварэнне нацыянальнай дзяржавы. Прадвеснікамі нацыянальнага руху на Беларусі, як казалась вышэй, былі пісьменнікі, публіцысты, этнографы, якія ў першай палове ХІХ ст. займаліся Беларус. Значную ролю адыгралі тайныя студэнтскія гурткі – філаматаў, філарэтаў і інш., якія абудзілі інтарэс па гісторыі і культуры Беларусі. З 50-х гг. ХІХ ст. адбываецца ўздым беларускага нацыянальна-культурнага руху сярод інтэлігенцыі Вільні, Менска, Віцебска (гурткі А. Кіркора, В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Вярыгі-Дарэўскага). Паўстанне 1863-1864 гг. было ўсплескам нацыянальнага руху, але яго паражэнне прывяло да моцнай рэакцыі збоку урада.
Перадавая беларуская моладзь негледзячы на адсутнасць сваей нацыянальнага згуртавання удзельнічала ў агульнарасійскіх народницкіх арганізацыях «Зямля і Воля», «Народная воля», «Чорны перадзел», адстойваючы свае нацыянальныя інтарэсы. Ва універсітэтах Рассіі студэнты з беларускіх губерній стваралі рэвалюцыйна-дэмакратычныя і ліберальна-асветніцкія гурткі, падполна займалісь выдавецкай дзейнасцю, у асноўным на рускай мове.
Зімой 1902 – 1903 гг. на аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі з Менска, Вільні, Пецярбурга стварылі Беларускую рэвалюцыйную грамаду.Яе стварылі: І. І А. Луцкевічы, А. Пашкевіч(Цетка), А. Бурбіс В. Іваноўскі і інш. У 1903 г. адбываецца першы з’езд БРГ дзе была прынята праграмма. Партыя аб’яўляла сябе сацыял-дэмакратычнай, выражала інтарэсы беларускага народа, патрабавала скасавання прыватнай уласнасці на зямлю, федэратыўнага усіалявання Рассійскай імперыію. На з’езде было вырашана змяніць назву з Беларускай рэвалюцыйнай грамады на Беларускую сацыялістычную грамаду.
Матэрыяльная і духоўная культура. У матэрыяльнай культуры беларусаў побач з традыцыйнымі элементамі ўзнікалі і новыя з'явы. У земляробстве асноўнае месца займалі збожжавыя культуры, лён, бульба. У жывёлагадоўлі пераважала вырошчванне буйной рагатай жывёлы, свіна-, коне-, авечкагадоўля. Займаліся беларусы і хатнімі промысламі, забяспечваючы сябе паўсядзённымі прадметамі ўжытку.
У перыяд фарміравання беларускай нацыі нязначна, але змяняліся сельскагаспадарчы інвентар, традыцыйная планіроўка сялянскага двара, народнае адзенне і харчаванне. 3 часам шматлікія традыцыйныя прылады працы і прадметы дамашняга вырабу замяніліся прадметамі стандартнай прамысловай вытворчасці. З'явіліся фабрычныя плугі, мэбля, посуд, тканіны, аднак імі карысталіся пераважна заможныя пласты насельніцтва.
У сувязі са слабым развіццём прафесійнага мастацтва галоўную сферу духоўнай культуры беларускай нацыі перыяду фарміравання капіталізму складалі народныя формы мастацтва, традыцыйныя абрады і звычаі. Працягвалі існаваць такія віды фальклору, як абрадавая паэзія каляндарна-вытворчага і сямейна-абрадавага цыклаў, апавядальны жанр, лірычная паэзія. Паступова трацілі сваё былое значэнне быліны, балады, рознага роду замовы і магічныя дзеянні. Фальклор адлюстроўваў і становішча ў грамадстве, надаючы сацыяльную вастрыню прыпеўкам, песням, казкам і алавяданням. Узнікаў т. зв. рабочы рэвалюцыйны фальклор. Развівалася народнае тэатральнае мастацтва, захоўваючы традыцыі батлейкі — народнага лялечнага тэатра. Працоўная дзейнасць народа знайшла сваё адлюстраванне ў танцах "Лянок", "Бульба", "Бычок", "Крыжачок" і інш. У тэатралізаваных прадстаўленнях і на абрадавых святах народныя музыкі на дудках, свірэлях, дудах, гуслях, цымбалах, скрыпках, бубнах выконвалі шматлікія песні і прыпеўкі.
Адметнасць беларускага этнасу адлюстроўвалася ў своеасаблівым народным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Па-мастацку аздобленыя рэчы з глыбокай даўніны шырока ўкараніліся ў побыт народа. Мелі распаўсюджанне ўзорыстае ткацтва, вышыўка, вязанне, пляценне з лазы, саломкі і карэнняў. Своеасаблівай рысай беларускіх тканін было выкарыстанне ў арнаменце пераважна геаметрычных форм - чатырохвугольніка, ромба, квадрата і іх частак. Выдатныя ўзоры беларускага мастацкага ткацтва ўяўлялі паясы. У афармленні жылых памяшканняў таксама выкарыстоўвалася мастацкае аздабленне: набылі распаўсюджанне разьбяныя і размаляваныя ліштвы, фрызы, франтоны, канькі.
Кансалідацыя. беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. 3 другой паловы XIX ст. усё больш актыўна ўжываюцца назва "Беларусь" і этнонім "беларусы". Паводле перапісу 1897 г., беларускую мову роднай лічыла 74 % насельніцтва Беларусі. Этнонім "беларусы" паступова выцясняў лакальныя тэрміны тыпу "літвіны", "чарнарусы". Аднак ён не меў яшчэ агульнаэтнічнага зместу. Існавалі рэгіянальныя назвы (палешукі), канфесіянізмы (рускія і палякі), жыхары некаторых частак Беларусі называлі сябе тутэйшымі.
Такім чынам, у другой палове XIX - пачатку XX ст. працягваўся і ў асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі як сялянскай у сваёй аснове. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвалі слабасць нацыянальнай буржуазіі, беднасць і непісьменнасць большасці беларусаў, рэлігійны раскол і антыбеларуская накіраванасць праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла, школы, друку, дзяржаўных устаноў, якія адмаўлялі існаванне беларускага этнасу і ўсіх беларусаў лічылі альбо рускімі, альбо палякамі. У працэсе фарміравання беларускай нацыі складванне нацыянальнай літаратурнай мовы цалкам не завяршылася. Нягледзячы на некаторы рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, і гэты працэс таксама поўнасцю не завяршыўся. Развіццё беларускай нацыі працягвалася ў наступныя дзесяцігоддзі XX ст.
Літаратура
1. Гісторыя Беларускай ССР. Беларусь у перыяд капіталізму. Т.2. Мн., 1972.
2. Гісторыя Беларусі: Падручн. У 2-х ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Я.К Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Калачоў і інш. Мн., Выш. Шк., 2003.
3. Нарысы гісторыч Беларусі: У 2-х ч. Ч. 1. Мн., Беларусь, 1994.
4. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.