Рэферат - Тарас Шаўчэнка і Беларусь

Змест

Уводзіны    3
Тарас Шаўчэнка і Беларусь    4
Заключэнне    14
Літаратура    15

 
Уводзіны


Нядоўгім і цярністым быў жыццёвы шлях Т.Р. Шаўчэнкі. Ён пражыў усяго сорак сем гадоў, з якіх дваццаць чатыры быў прыгонным, дзесяць — у ссылцы, а астатнія — пад яўным і тайным наглядам жандараў. Яго жыццё як бы сімвалізуе лёс дакастрычніцкай Украіны. Невыпадкова сам Шаўчэнка заяўляў: «Гісторыя майго жыцця складае частку гісторыі маёй радзімы».
Дзякуючы творчасці Тараса Шаўчэнкі ўкраінская літаратура набыла сусветную славу. Яна, пачала інтэнсіўней уздзейнічаць на літаратуру славянскіх народаў і ўпосіць свой уклад у развіцце сусветнай культуры. «Маючы цяпер такога паэта, як Шаўчэнка,— пісаў Чарнышэўскі,— маларуская літаратура... не мае патрэбы ні ў чыёй прыхільнасці. Ды і, акрамя Шаўчэнкі, пішуць цяпер на маларускай мове людзі, якія былі б не апошнімі пісьменнікамі ў літаратуры і багацей за вялікарускую». Невыпадкова не толькі ўкраінскія, рускія і беларускія перадавыя пісьменнікі, крытыкі і літаратуразнаўцы, але і заходнееўрапейскія мрагрэсіўныя літаратары высока цанілі творчасць Шаўчэнкі.
Творчасць Т.Р. Шаўчэнкі адыграла велізарную ролю ў развіцці нацыянальнай і сацыяльнай самасвядомасці не толькі ўкраінскага, але і многіх іншых народаў у тым ліку і беларускага. 

 
Тарас Шаўчэнка і Беларусь

Т. Р. Шаўчэнкі ў радзе момантаў звязаны з беларускім народам і яго культурай. Гэта сувязь садзейнічала шырокай папулярнасці ўкраінскага Кабзара сярод беларускага народа. Першае знаемства Тарас Шаўчэнкі з Беларуссю і беларусамі адбылося яшчэ ў юнацкія гады калі ён, будучы казачком, суправаджаў свайго памешчыка (у ліку іншых дваровых) у паездках у Кіеў, Вільна і Пецярбург – менавіта ў гэты час будучы паэт упершыню пазнаёміўся з Беларуссю, яе народам, бытам, мовай і фальклорам.
У 1829 годзе Энгельгард'т выехаў па службе з Украіны ў Вільна. Яго шлях (паштовы тракт з Кіева на Вільна) праходзіў праз Беларусь, яе шматлікія сёлы і гарады: Лоеў, Рэчыцу, Жлобін, Бабруйск, Ігумен, Мінск, Радашковічы, Краснае, Маладзечна, Пруды, Смаргонь. У ліку дваровай прыслугі Энгельгардта быў і пятнаццацігадовы Шаўчэнка [1].
Не засталося сведчанняў аб тым уражанні, якое зрабіла на Т.Р. Шаўчэнку першае знаёмства з Беларуссю, аднак характар яго, трэба меркаваць, дакладна адлюстроўвае верш Янкі Купалы:
Гэта йдзе Тарас-нявольнік,
Служка ясне пана, 
Пан у золаце. Ен бедны,
Босы, абарваны
Беларускія бярозы
Абапал гасцінца 
Калыхалі думкі шумам
Хлапчуку ўкраінцу.
Бор шумеў яму над вухам,
Булькалі крыніцы,— 
Маладому, дасціпному
Было чым здзівіцца.
Бачыў ўбогія хаціны,
Крытыя саломай, 
Людзей бачыў паднявольных,
Што і ў сябе домаю [5].
Якуб Колас у даследаванні «Шаўчэнка і беларуская паэзія», звязваючы яе з фарміраваннем светапогляду і эстэтычных ідэалаў будучага паэта, з яго творчасцю: «На фоне дарожных малюнкаў і спатканняў з новымі людзьмі, з незнаемымі паселішчамі і гарадамі ён усюды і ўсюды бачыць адну агульную з'яву — заняволены, як і ён сам, народ і яго прыгнятацеляў, беднасць і раскошу, няволю і сваволле. Ён услухоўваецца ў гутарку, у расказы, у песні і думы народа, у якіх так моцна гучыць адвечнае гора і нянавісць да паноў і чыноўнікаў» [4].
Па шляху ў Вільна абоз Энгельгардта вымушан быў рабіць больш-менш працяглыя прыпынкі на пастаялых дварах. Гэта давала магчымасць маладому Щаучэнку больш уважліва прыгледзецца да беларусаў, іх быту, услухацца ў іх мову, песні, паданні. 
Магчыма, што іменна ў Беларусі будучы паэт і мастак упершыню захапіўся героямі Айчыннай вайны 1812 года, у прыватнасці такімі, як Кутузаў, Кульнеў і Платаў. На пастаялых дварах нярэдка сустракаліся лубачныя партрэты герояў Айчыннай вайны, якія выклікалі ў Шаўчэнкі жаданне скапіраваць іх. Аб гэтым ен сам пісаў у аўтабіяграфічным пісьме да рэдактара часопіса «Народное чтение»: «Падарожнічаючы з абозам са сваім дзедзічам у Кіеў, Вільна і ў Пецярбург, па пастаялых дварах краў ён ізабражэнні розных гістарычных герояў... Кульнева, Кутузава, казака Платава і іншых, з намерам скапіраваць іх у вольны час зусім дакладна» [1].
Першае знаёмства Т. Р. Шаўчэнкі з беларусамі, дало яму як будучаму пісьменніку і мастаку многае. Яно расшырыла яго пазнанні і садзейнічала фарміраванню эстэтычных густаў, падказаных жыццём і мастацтвам народа, якія ў Шаўчэнкі праявіліся рана, з юнацкіх гадоў.
Больш дакладна Т. Р. Шаўчэнка пазнаёміўся з Вільна, дзе ён жыў больш года (1829—1830) у ліку дваровых Энгельгардта, які служыў тады ад'ютантам віленскага генерал-губернатара. У той час горад Вільна быў буйным культурным цэнтрам, дзе Шаўчэнка працягваў сваё знаёмства з беларусамі, іх жыццём і культурай.
У прыватнасці, менавіта ў, Вільна Т. Р. Шаўчэнка паспрабаваў скапіраваць партрэт Платава, «набыты» ім хутчэй за ўсё ў час праезду праз Беларусь. Аб гэтым ён так расказвае ў сваёй аўтабіяграфіі: «Выпадак і вольны час надарыліся ў Вільна. Гэта было ў 1829 годзе снежня. Пан і пані паехалі на рэсурсы на баль, у доме ўсё супакоілася, заснула». Тады ён запаліў свечку, раз-гарнуў крадзены скарб і, выбраўшы з яго казака Платава, прыняўся, поўны глыбокай павагі, старанна капіраваць. Ужо дайшоў да маленькіх казачкоў, што гарцавалі каля дужага каня казака Платава, як расчыніліся дзверы, пан і пані вярнуліся з балю. Пан са злосцю пацягаў яго за вушы, надаваў аплявух за тое, маўляў, што ён мог не толькі дом, але горад спаліць. На другі дзень пан загадаў кучару Сідорку адлупцаваць яго добра, што было выканана старанна.
У Вільна Т. Р. Шаўчэнка вывучыў польскую мову, што дало яму магчымасць неўзабаве пазнаёміцца ў арыгінале з творчасцю Адама Міцкевіча — «песняра Літвы». У сваей творчасці міцкевіч часта звяртаўся да беларускага фальклора. Такім чынам, гэты паэт, горача любімы ўкраінскім Кабзаром, расшыраў яго знаёмства з Беларуссю.
У канцы 1830 года пачалося паўстанне супраць царскага ўрада, у сувязі з чым віленскі генерал-губернатар выехаў у Пецярбург. За ім выехаў і яго ад'ютант Энгельгардт з прыслугай, сярод якой быў і Шаўчэнка. У Пецярбург яны прыбылі ў пачатку 1831 года.
У час знаходжання ў Пецярбургу Тарас Шаўчэнка працягваў знаемства з беларускай культурай. Гэтаму садзейнічала і тое, што там, у сталіцы Расійскай імперыі, знаходзіліся некаторыя беларускія культурный дзеячы з якімі Шаўчэнка дружыў. Ён цікавіўся беларускай народна-паэтычнай творчасцю, этнаграфіяй, а таксама беларускай новай літаратурай, якая рабіла яшчэ першыя крокі [3]. Гэтыя каштоўнейшыя звесткі паведамлены ў артыкуле Рамуальда Зямкевіча «Тарас Шаўчэнка і беларусы».
Першым з украінцаў, каторы зацікавіўся пачаткамі беларускага літаратурнага адраджэння,— піша Р. Зямкевіч,— быў вялікі Кабзар Украіны Тарас Шаўчэнка. Жывучы ў Пецярбургу, пазнаёміўся Шаўчэнка ў 1839 годзе з беларускім пісьменнікам Янам Баршчэўскім. 
Каля Баршчэўскага сабіраліся тады і другія беларусы, і весь усе яны пад упльшам Баршчэўскага сталі цікавіцца беларушчынай і пастанавілі друкаваць свае творы. Шаўчэнка пазнаёміўся з усімі гэтымі беларусамі, прасіў іх, каб чыталі яму свае беларускія творы, і асабліва зацікавіўся беларускімі народнымі песнямі. Адзін з маладых беларусаў, Рамуальд Падбярэскі, знаў многа песень; ён прапеў іх Шаўчэнку. Шаўчэнку народныя песні спадабаліся; штучныя літаратурныя творы беларускіх пісьменнікаў ён крыху крытыкаваў, кажучы, што ў іх мала чыста народнага элементу.
Прыведзеныя даныя асабліва каштоўны для характарыстыкі самога Т.Р. Шаўчэнкі і для вывучэння ўкраінска-беларускіх культурна-літаратурных узаемасувязей. Т. Р. Шаўчэнка ўжо ў канцы 30-х гадоў быў знаўцам не толькі ўкраінскай і рускай, але і бела¬рускай літаратуры, а таксама беларускай народнай паэзіі, у асаблівасці песейнай, якую цаніў вельмі высока. 
Пры такіх чулых і любоўных адносінах Т. Р. Шаўчэнкі да беларускай літаратуры здаецца не беспадстаўнай здагадка аб тым, што іменна ён садзейнічаў друкаванню яе лепшых твораў. Так, у часопісе «Маяк», у якім пэўны час друкаваўся сам Шаўчэнка, у першай палове 40-х гадоў з'явіліся некаторыя беларускія творы, прычым прагрэсіўнага характеру, а іменна «Слова два...» Цітовіча і ўрыўкі з паэмы «Энеіда навыварат».
Жывучы далека ад радзімы, у Пецярбургу, Т. Р. Шаўчэнка марыў вярнуцца на Украіну, з якой ён расстаўся яшчэ ў 1829 годзе. Яго мара збылася толькі ў 1843 годзе. Па дарозе на радзіму ён зноў (другі раз) праехаў праз Беларусь, але ўжо іншым шляхам: праз Віцебск, Оршу, Шклоў, Магілёў, Пр'апойск, Чачэрск, Гомель. Гэтай жа дарогай яму давялося вяртацца ў Пецярбург, але ўжо пад аховай жандараў, калі пасля знаходжання на Украіне ў 1845—1847 гадах ён быў арыштаваны (5 красавіка 1847 г.) па справе Кірыла-Мефодзіеўскага таварыства, якое выстаўляла праграму славянскай федэрацыі, знішчэння прыгонніцтва і распаўсюджвання асветы ў народных масах.
Два падарожжы Т. Р. Шаўчэнкі, розныя па харак¬теру, не прайшлі бясследна: яны дапаўнялі яго ўражанні аб Беларусі і яе народзе, з якіх найболып глыбокімі ў памяці вялікага паэта засталіся журботны вобраз «убогай краіны», выключная беднасць і настаянны голад беларусаў. Пад час арэнбургскай ссылкі (1847—1857 гг), у 1854— 1855 гадах ен піша аповесць «Музыкант». 
У гэтай аповесці Т. Р. Шаўчэнка ахарактарызаваў Беларусь, як «страну постоянно голодную», як «страну стенания и плача». Калі праходзілі яе арыштанты, сярод якіх па загаду пана знаходзіўся і таленавіты музыкант – прыгонны Тарас Фёдаравіч, «пераганяемы» з Пецярбурга на Украіну, «трогательные картины случилось ему видеть в сей убогой стране». «Так как приближались к стране постоянно голодной, т. е. к Беларуси, то... от города до города везлі за ними и порядочный запас печеного хлеба.., когда они проходили чуть ли не Усвяты, то вместо того, чтобы арестантам подать милостыню, толпа мальчишек с тол¬стыми коленями бросилась к арестованным и стала просить хлеба» [2]. Гэтая змрочная выкрывальная карціна магла з'явіцца пад пяром украінскага Кабзара толькі з прычыны асабістых назіранняў, з прычыны непасрэднага і ўважлівага знаёмства з жыццём беларускага народа і глыбокага, спачування яму. 
У ссылцы Т. Р. Шаўчэнка неаднаразова ўспамінаў Беларусь і яе народ, аб чым сведчаць яго пісьмы, дзённік і мастацкія творы. Нават тут ён меў магчымасць папаўняць свае веды аб Беларусі, у асаблівасці дзякуючы польскаму ссыльнаму рэвалюцыянеру, гісторыку і мастаку Браніславу Залсекаму — ураджэнцу Беларусі, з якім Шаўчэнка пазнаёміўся восенню 1849 года. Залескі і іншыя ўдзельнікі рэвалюцыйных падзей у Польшчы 1846 года — Серакоўскі, Станевіч, Жэлігоўскі (Антон Сова),—якія разам з украінскім Кабзаром адбывалі ссылку, расказвалі яму аб навінах у Літве і Беларусі, дзе яны нарадзіліся або працавалі, што папаўняла звесткі паэта аб краі, у якім давялося яму быць у 1829— 1830 гадах, а ў Беларусі — яшчэ і ў час падарожжаў з Пецярбурга на Украшу і з Украіны ў Пецярбург.
Тарас Шаўчэнка і Браніслаў Залескі моцна пасябравалі. Залескі раней украінскага паэта вярнуўся з ссыл-кі (у 1856 г.) і жыў у асноўным у маёнтку свайго бацькі ў Рачкавічах на Случчыне, але часта бываў і ў Вільна. 3 Браніславам Залескім Т. Р. Шаўчэнка вёў актыўную перапіску ў 1853—1859 гадах, а таксама пасылаў яму некаторыя свае карціны, у тым ліку для продажу (асобныя з іх знаходзіліся ў свой час у розных асоб у Літве і Беларусі). 
У пісьме ад 18 верасня 1856 года (у першым пісьме з Рачкавіч) Браніслаў Залескі, апісаўшы сваю радасць вяртаиня на радзіму («я шэсць тыдняў жыву ўжо між сваімі, дыхаю родным паветрам, гляджу на родныя луті і лясочкі, на ўсё дарагое і на маіх сяброў і блізкіх»), запрашаў Шаўчэнку да сябе ў госці — у Беларусь: «Усе мы (Залескі і яго сваякі.— П. А.) любім цябе шчыра, калі бог дазволіць табе развітацца таксама з зауральскім стэпам, то па дарозе на радзіму заязджай, дружа, у мой куток; не багата, але шчыра сустрэнуць цябе». Тэта запрашэнне Залескі паўтараў неаднаразова (напрыклад, у пісьмах ад 30 мая і 5 лістапада 1857 г.), суправаджаючы яго прывабным апісаннем Рачкавіч. Так, у пісьме, напісаным 30 мая 1857 года, ён піша: «Як цудоўна спяваюць салаўі! Як пахнуць гаі! Садзік у Рачкавічах так цвіце, што на дрэвах не ўбачыш лісточка — усе поўна жыцця і любві...».
У шматлікіх пісьмах да друга Т. Р. Шаўчэнка такса¬ма часта ўспамінае месцы Літвы і Беларусі. Даведаўшыся аб блізкім вызваленні, ён у пісьме ад 10 лютага 1857 года паведамляў Залескаму свой план вяртання з ссылкі, у якім абавязкова быў заезд (з Пецярбурга) у Рачкавічы: «Замест пецярбургскай чыгункі я выбіраю простую паштовую дарогу — смаленскую ці віленскую і прыязджаю прама ў Рачкавічы... і, у абдымках поўнага ІІІчасця, адпачываю...»
Вясной 1858 года Т. Р. Шаўчэнка праз Маскву прыехаў у Пецярбург, адкуль адзінаццаць гадоў таму на¬зад быў адпраўлены у ссылку. У апошнія гады жыцця Т. Р. Шаўчэнка даволі часта сустракаўся з выхадцамі з Беларусі У прыватнасці, восенню 1859 года ў Пецярбург прыязджаў яго стары сябра Браніслаў Залескі ў якасці члена рэдакцыйнай калегіі ад Мінскай губерні па падрыхтоўцы сялянскай рэформы. У Пецярбургу ён сустракаўся і з іншымі сябрамі па выгнанню, якія знаёмілі яго з многімі бакамі тагачаснага жыцця Польшчы, Літвы і Беларусі, у тым ліку з культурным станам гэтых краёў. 3 асаблівай увагай Т. Р. Шаўчэнка адносіўся да беларусаў, якія у многім напаміналі паэту яго землякоў-украінцаў. 
Асаблівай увагі заслугоўвае тое, што Т. Р. Шаўчэнка не толькі любіў беларускі народ, цікавіўся яго жыццём і духоўным развіццём, яго культурнымі дзеячамі, літаратурай і фальклорам — ён творча выкарыстаў некаторыя дасягненні беларускай мастацка-славеснай куль¬туры, у першую чаргу народныя песні.
Даследчыкі заўважаюць, пэўную залежнасць вершаў Т, Р. Шаўчэнкі «Подражаніе Едуарду Сові» (1859) і «Ой діброво — темний гаю!» (1860) ад адпаведных вершаў-песень знакамітага этнографа і паэта першай паловы XIX стагоддзя Яна Чачота.
Ян Чачот (1797—1847) быў актыўным збіральнікам беларускага фальклору, у асаблівасці песень. Пад іх уплывам (а таксама пад уплывай некаторых блізкіх да беларускіх украінскіх песень) ён напісаў больш двух дзесяткаў вершаў на польскай і беларускай мовах, якія ўключыў у апошні (шосты) выпуск свайго фальклорна-літаратурнага зборніка «Piosnki wiesniacze...»  (Вільна, 1837—1846). Некаторыя з яго вершаў-песень і выкарыстаў Шаўчэнка для сваіх названых вышэй твораў [2].
«Подражаніе. Едуарду Сові» на сюжэтнай задуме блізкае да верша Яна Чачота «Ej posadze; ja przy chatce». Т. Р. Шаўчэнка творча выкарыстаў большасць строф гэтага верша, а іменна тыя, у якіх адчуваецца непасрэдны подых беларускай народна-песеннай творчасці:
Верш «Ой діброво — темнпй гаю!» напісан таксама ў выніку знаёмства Т. Р. Шаўчэнкі са зборнікам Яна Чачота. Матывы гэтага верша нагадваюць песню беларускага паата-фалькларыста «О dijbrowo, dgbroweczko». Не можа быць сумнення і ў тым, што і ў гэтым выпадку Ян Чачот апрацаваў народную песню, матывы якой і прыцягнулі ўвагу ўкраінскага Кабзара. 
Такім чынам, Т. Р. Шаўчэнка творча выкарыстаў у сваім «Кабзары» не толькі ўкраінскую і рускую народ¬ную паэзію, але і некаторыя беларускія песні, якія вельмі нагадваюць песні ўкраінскія. У сувязі з гэтым Якуб Колас не без падстаў адзначыў «блізасць творчасці беларускага народа да паэзіі Шаўчэнкі» [4]. Гэта блізасць паэ'зіі Шаўчэнкі да беларускага фальклору, Іпто тлума-чыцца ў асобных выпадках уплывай апошняга на «Каб¬зара», садзейнічала, як убачым ніжэй, яе хуткаму і арганічнаму пранікненню ў беларускую мастацка-славесную культуру.
Яшчэ пры жыцці Т. Р. Шаўчэнкі беларускія культурныя дзеячы высока цанілі яго творчасць, захапляліся яго гуманізмам і глыбокай народнасцю, а асабіста знаёмыя з украінскім Кабзаром даражылі яго дружбай ці ўвагай, пры выпадку аказвалі яму дапамогу [2].
Характэрна, што адным з першых і найбольш добра-зычлівых крытыкаў Шаўчэнкі-жывапісца, а таксама і паэта быў беларуска-польскі літаратар і выдаўца Р. А. Падбярэскі (або Друцкі-Падбярэскі), які адыграў вялікую ро¬лю ў азнаямленні ўкраінскага паэта з беларускімі пес¬нямі і літаратурай.
Сувязь Т. Р. Шаўчэйкі з Беларуссю, беларускім на¬родам і яго культурай з'яўляецца праявай і ўвасабленнем самых істотных бакоў творчасці вялікага паэта. Цалкам заканамерна, што Шаўчэнка даўно стаў родным і блізкім працоўным беларусам, назаўсёды ўвайшоў у іх грамадскае і, у прыватнасці, духоўнае жыццё, у іх куль¬турны быт.
Янка Купала і Якуб Колас неаднаразова адзначалі, што паэзія Т. Р. Шаўчэнкі блізкая і дарагая ўсяму беларускаму народу, што яна пачала бытаваць у Бсларусі амаль з таго ж часу, што і на Украіне. Гэта тлумачыцца агульнасцю гістарычных і сацыяльна-эканамічных умоў жыцця братніх народаў, іх сумеснай вызваленчай барацьбой, а таксама аднолькавым нацыянальным прыгнётам, які вісеў над галавой украінскага і беларускага народаў у мінулым. Усё гэта Я. Купала адлюстраваў у паэме «Тарасова доля»:
Чаму ў сэрцы беларускім
Песня Тарасова 
Адгукнулася, запела
Зразумелым словам?
Чаму пецер з Украіны
3 думкаю крылатай 
Далятаў да Беларусі
I шумеў над хатай?
Бо йшла доля беларуса
3 доляй украінца 
Адналькова — ў поце, ў слёзах,
Церневым гасцінцам.
Бо згіналі адналькова 
Змалку да скавання
Шыі ў ёрмах і чакалі 
Яснага світання.
Як жылося, як вялося,
Як марнелі сілы, 
Таму сведкай там і тутка
Курганы, магілы.
Творы Т. Р. Шаўчэнкі пачалі распаўсюджвацца ў Беларусі, перш за ўсё сярод працоўнага на¬рода, яшчэ з сярэдзіны XIX стагоддзя сталі пранікаць у беларускі фальклор. Аб гэтым сведчыць, напрыклад, запіс песні Кабзара «Од села до села» (з паэмы «Гай¬дамаки»), апублікаванай у «Сборнике памятников на¬родного творчества в Северо-Западном крае» П. Гітэльбрандта, які быў выдадзен у Вільна ў 1866 годзе. У гэ¬тым зборніку разам з узорамі беларускай вуснай паэзіі сустракаецца многа ўкраінскіх фальклорных твораў, бо запісы браліся галоўным чынам з Гродзенскай губерні, якую насялялі беларусы і часткова ўкраінцы. У прыватнасці, песня «От седа до села» запісана на ўкраінскай мове без асобных змяненняў у параўнанні з шаўчэнкаўскім тэкстам.
 
Заключэнне


Далека не ўсё, што датычыць непасрэдных сувязей Тараса Шаўчэнкі з Беларуссю, яе народам і культурай, вядома нам. Гэта цікавая і важная тэма, трэба спадзявацца, будзе ўсё больш раскрывацца даследчыкамі. У прыватнасці, неабходна больш дэталёва распрацаваць пытанне уплыву на творчасць Шаўчэнкі беларускай культуры, у першую чаргу народнага жывапісу і вусна-иаэтычнай тнорчасці. Магчыма таксама, што у яго творах адбіліся ідэйна-мастацкія дасягненні і першых буйнейшых твораў беларускай літаратуры. Усё гэта патрабуе дадатковых спецыяльных даследаванняў.
Аднак і сказанага дастаткова, каб зрабіць вывад аб важнасці месца, якое займаюць Беларусь, беларускі на¬род, яго літаратура і фальклор у жыцці і творчасці Шаўчэнкі [3]. 
 


Літаратура

1.    Ахрыменка П.П. Тарас Шаўчэнка і Беларусь. Мн.: Выш. школа, 1969. – 128 с.
2.    Доўнар В. Шаўчэнка на Беларусі. / ЛіМ. 2002. 15 сакавіка. – С. 4.
3.    Зямкевіч Р. Тарас Шаўчэнка і беларусы. // Тарас Шаўчэнка і беларуская літаратура / склад. І. Крэнь, Ю. Пышкоў. Мн.: Навука і тэхніка, 1964. с. 155-171.
4.    Колас Я. Шаўчэнка і беларуская паэзія. // Тарас Шаўчэнка і беларуская літаратура / склад. І. Крэнь, Ю. Пышкоў. Мн.: Навука і тэхніка, 1964. с. 59-73.
5.    Ларчанка Н. Тарас Шаўчэнка і Я. Купала. // Тарас Шаўчэнка і беларуская літаратура / склад. І. Крэнь, Ю. Пышкоў. Мн.: Навука і тэхніка, 1964. с. 59-73.
6.    Ліякумовіч Ц. Пераклад “Кабзара” Т. Шаўчэнкі на беларускую мову. // Роднае слова. 2004. № 3. с. 21-23.
7.    Чыгір Г. Кабзар ен і на Беларусі кабзар. / ЛіМ. 2002. 26 красавіка. – С. 16. 
8.    Шалдонава Ж. нацыянальнае у мастацка-эстэтычнай канцэпцыі Тараса Шаўчэнкі і М. Багдановіча. // Роднае слова. 2004. № 3. с. 18-20.
9.    Шалдонава Ж. Песні свабоды і настальгіі. // Роднае слова. 2005. № 9. с. 13-17.