Змест
Уводзіны 3
Глава 1. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады 4
1.1. Фарміраванне мясцовых органаў дзяржаўнай улады 4
1.2. Сістэма органаў мясцовай дзяржаўнай улады 8
Глава 2. Мясцовыя судовыя органы 18
Заключэнне 24
Спіс выкарыстаных крыніц 26
Уводзіны
Мясцовыя органы ўлады на Беларусі у перыяд феадалізму валодалі шырокімі паўнамоцтвамі ў вырашэнні ўсіх мясцовых спраў і мала залежалі ад цэнтральных органаў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам або актамі мясцовай адміністрацыі.
Вялікае княства Літоўскае на першым этаме свайго існавання мела вельмі складанае тэрытарыяльнае ўладкаванне. Паступова склалася тэрыторыя дзяржавы, пачатак якому паклалі ў XIII ст. Трокскае і Віленскае княствы. На тэрыторыі абодвух княстваў вялікі князь адчуваў сябе найперш князем-вотчыннікам. Таму і кіраванне гэтымі землямі склалася паводле вотчыннага тыпу з характэрнымі ўласцівасцямі старажытнага права, якое прызнавала дэмакратычны лад і ўдзел усіх свабодных грамадзян у кіраванні краінай. Без асэнсавання прынцыпаў працы мясцовых органаў улады, нельга дакладна ўявіць усю сістэму дзяржаўнага кіравання ВКЛ XV - XVIІ ст.
Таму галоўнай мэтай работы з’яўляецца разгляд пытанняў аб мясцовых органах улады і кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім ў XV - XVIІ ст. З гэтай мэты і выходзяць асноўныя задачы работы:
• прасачыць асноўныя этапы развіцця мясцовага кіравання;
• месца ў сістэме кіравання розных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, прынцыпы іх кіравання;
• вылучыць кампетэнцыю ваяводаў і старастаў, іх узаемаадносінам з цэнтральнымі органамі ўлады і кіравання;
• разгледзець судовую сістэму мясцовых органаў.