Курсовая - Экурсоведение Беларускія абрады ад нараджэння да смерці

Змест

1. Метадычная распрацоўка экскурсіі “Спадчына Ігуменскага краю”    3
2. Беларускія абрады ад нараджэння да смерці    12
Уводзіны    12
1. Радзінныя абрады    15
2. Провады на службу ў войска    22
3. Абрады вяселля    27
4. Абрады пры будаўніцтве і засяленне хаты    35
5. Пахавальна-памінальныя звычаі і абрады    40
Заключэнне    49
Спіс выкарыстанай літаратуры    51

 


1. Метадычная распрацоўка экскурсіі “Спадчына Ігуменскага краю”


Назва экскурсіі: “Спадчына Ігуменскага краю”
Мэта экскурсіі: выхаванне ў шырокіх колаў грамадства павагі да сваёй гістарычнай, культурнай, этнічнай спадчыны, на прыкладзе Чэрвеньшчыны
Задачы экскурсіі: азнаёміць экскурсантаў з асноўнымі помнікамі гісторыі і культуры Чэрвенскага раёна, паказаць асноўныя этнакультурныя асаблівасці
Маршрут экскурсіі: г. Мінск – г.п. Смілавічы – в. Іванічы – г. Чэрвень – в. Натальеўск – в. Раванічы – г. Мінск



2. Беларускія абрады ад нараджэння да смерці

Уводзіны
Сямейныя абрады ўяўляюць сабой сукупнасць замацаваных звычаямі ўмоўных дзеянняў, што сімвалічна паказваюць адносіны людзей паміж сабой, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, і менавіта яны суправаджалі чалавека на працягу ўсяго жыцця. Яны зарадзіліся ў першабытным грамадстве, і былі звязаны з бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі.
Сямейныя абрады узніклі на агульнай славянскай глебе і цесна звязаны з культам продкаў (Дзяды), грамадскімі (провады на службу ў войска) і сямейна-бытавымі адносінамі (вяселле, радзіны, пахаванне і інш), гаспадарчай дзейнасцю (будаўніцтва і засяленне хаты). Асаблівасць беларускіх абрадаў - перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх (паганскіх) і хрысціянскіх элементаў. Яны звычайна суправаджаюцца музыкай, песнямі, танцамі, карагодамі, пераапрананнем.

1. Радзінныя абрады
Традыцыйныя радзінныя звычаі і абрады беларусаў у канцы XIX – пачатку XX ст. уяўлялі сабой стройную сістэму, у якой знайшлі адлюстраванне разнастайныя бакі народнай культуры, быту, філасофіі, рэлігіі, светаўспрымання і светаасэнсавання. Комплекс традыцыйных радзінных звычаяў і абрадаў у азначаны перыяд складаўся з трох цесна звязаных цыклаў: дародавага, родавага і пасляродавага. У першыя два ўваходзілі звычаі, уяўленні, павер’і, абрадавыя дзеянні, накіраваныя на захаванне цяжарнасці і паспяховае завяршэнне родаў. Пасляродавы цыкл, які быў накіраваны на прыняцце нованароджанага ў сямейна-грамадскі калектыў, уключаў у сябе звычаі і абрады імянарачэння дзіцяці, наведвання парадзіхі і нованароджанага, выбару кумоў, абраду далучэння дзіцяці да хатняга ачага, які папярэднічаў царкоўнаму хрышчэнню, а таксама абраднасці, прысвечанай святкаванню хрэсьбін (хрысцін, радзін), ачышчэнню дзіцяці; першаму яго пастрыжэнню, кроку, слову, з’яўленню першага зуба.

2. Провады на службу ў войска
Дакладныя звесткі, як, калі і дзе ўзніклі абрады і звычаі провадаў юнакоў на вайсковую службу ці на вайну, у беларусаў амаль адсутнічаюць. У XVI – ХVІІІ стст. у Вялікім княстве Літоўскім існавала ваенна-служылая група сельскага насельніцтва – выбранцы. Набіралі выбранцаў пераважна ў каралеўскіх маё’нтках (1 чалавек ад 20 двароў). За службу яны і іх сем’і вызваляліся ад усіх падаткаў і павіннасцей, прывілеі выбранцаў («выбранецкае права») пашыраліся і на іх нашчадкаў. У другой палове XVII ст. выбранцы засталіся толькі на Случчыне, яны неслі службу ў слуцкім гарнізоне.

3. Абрады вяселля
Вясельная абраднасць беларусаў, якая сфармавалася у далёкім мінулым, з’яўляецца культурным здабыткам, важнай крыніцай для вывучэння жыцця і культуры народа. Беларускае вяселле складвалася на аснове агульнаславянскіх звычаяў і абрадаў. Разам з тым у беларускім вяселлі нямала сваіх асаблівасцей, якія ўзніклі на розных этапах яго гісторыі.
Каб вызначыць асноўныя асаблівасці беларускага вяселля, неабходна разгледзець асноўныя часткі абраднасці, разгледзець галоўныя яго моманты.
Сватанне. Сваёю формай яно вельмі нагадвае торг. Такім «торгам», які некалі праходзіў не жартам, а сур’ёзна, і вырашалася ў старажытнасці пытанне аб шлюбе маладых людзей. Пасля гэтага нявеста пераходзіла ў дом жаніха. Ва ўсіх славян сватанне-торг, функцыі якога даўней былі значна шырэйшыя, называлася «сватьба» – ад агульнаславянскага слова «сват», што значыць «свой». «Сватьбу», якая рабіла маладых і іх сем’і «сваімі», не маглі нейкім чынам не адзначаць: усе пачуцці, якія выклікала гэта рэзкая перамена ў сямейным жыцці, патрабавалі нейкага выйсця. Паступова святкаванне шлюбу ўвайшло ў звычай, стала абавязковым [6, c. 15].

4. Абрады пры будаўніцтве і засяленне хаты
Гістарычныя і археалагічныя крыніцы сведчаць, што старажытныя славяне, якія насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі ў эпоху першабытна-абшчыннага ладу, шырока выкарыстоўвалі дрэва для ўзвядзення свайго жылля. У сувязі з распадам першабытнага грамадства рэзка ўзрасла патрэба ў дамах, разлічаных на адну сям’ю. Такі дом можна было пабудаваць і сіламі адной сям’і. Верагодна, у гэты перыяд і ўзніклі звычаі і абрады, звязаныя з будаўніцтвам і засяленнем хаты.
Будаўніцтва хаты ў адзначаны перыяд пачыналася з выбару будаўнічых матэрыялаў і месца будучай пабудовы. Дрэва на будоўлю, паводле народнага меркавання, лепш за ўсё ссякаць, калі месяц знаходзіцца ў сваёй апошняй квадры («вятоху»), тады яно будзе трывалае; у маладзік жа лічылі яго нетрывалым, паміж квадрамі месяца («на змянах») яго нібыта мог стачыць шашаль. Нельга на пабудову браць вывернутага непагаддзю дрэва, бо, быццам бы, яго чорт сабе на кладку вывернуў і разам з дрэвам можа перасяліцца ў новую хату. Таксама нельга браць таго дрэва, што завісла на другім, бо хутка такі будынак згарэў бы [30, c. 486].

5. Пахавальна-памінальныя звычаі і абрады
Гістарычныя і археалагічныя крыніцы сведчаць, што першыя даволі складаныя пахаванні ў старажытных славян здзяйсняліся ўжо ў сярэднім палеаліце. Старажытныя славяне верылі, што нябожчык, знаходзячыся ў зямлі, садзейнічае яе захаванню як родавага месца пражывання і адначасова спрыяе яе нараджаючай сіле.
У старажытныя часы ў якасці труны часцей за ўсё выкарыстоўвалася калода, у якой высякалася месца для цела. У гэту труну (а пры спальванні проста каля нябожчыка) клалі разнастайныя прадметы.
Несумненна, звычаі памінання продкаў былі звязаны з культамі пладавітасці, са старажытнымі ўяўленнямі земляробаў аб тым, што памёрлыя продкі, што знаходзяцца ў зямлі, пахаваны ў ёй, звязаны з яе багаццем і магчымасцямі і могуць «уплываць» на будучы ўраджай. Лічылася, што продкі «ўплывалі» не толькі на зямныя сілы, але і на нябесныя.

Заключэнне
Сям’я, яе уклад жыцця, абрады адлюстроўваюць істотныя рысы беларускага этнасу. Комплекс сямейных абрадаў, што склаўся к часу фарміравання беларускага этнасу, у найбольшай паўнаце, без істотных зменаў праіснаваў на працягу некалькі стагоддзяў і ахопліваў важнейшыя падзеі ў жыцці сям’і. Традыцыйная сямейная абраднасць беларусаў не была статычнай з’явай, а значна змянялася з цягам часу, нешта страчваючы, нешта змяняючы, а таксама ствараючы нешта новае.
Абрады, якія суправаджалі чалавека на працягу яго жыцця прасягрнуты традыцыямі старажытных часоў, калі яны стваралі аснову мірапогляду чалавека, з’яўляліся неад’емнай часткай усіх важкіх момантах жыцця. Адны абрады, на думку продкаў, дапамагалі чалавеку з’явіцца на свет і зрабіць першыя крокі, другія вызначалі яго грамадскае і бытавое жыццё, Трэція суправаджалі яго ў апошні шлях. Так выконванне радзінных абрадаў, на меркаванне продкаў, вызначалі амаль усе далейшае жыццё навароджанага, правільнае выкананне шлюбных абрадаў гарантавала сямейны дабрабыт і добразычлівыя адносіны паміж мужам і жонкай. Што датычыцца пахавальнай абраднасці, то яна спрыяла спакою нябожчыка.
Абрадаў спраўлялася шмат. Яны былі разнастайнымі, мелі шмат лакальных асаблівасцей, добра паказвалі адметнасць беларускага этнасу. Асабліва багатым зместам, разнастайнасцю, яркімі эстэтычнымі рысамі вылучалася вясельная абраднасць, што суправаджала заключэнне шлюбу, стварэнне сям’і. У беларусаў даўжэй, чым у суседзяў, у вясельнай абраднасці захоўваліся некаторыя старажытныя па паходжанню, вельмі паэтычныя па свайму характару абрады. Адметнай рысай сямейнай абраднасці беларускага этнасу з’яўляецца наяўнасць і значнае развіццё радзіннай паэзіі. Сямейная абраднасць беларусаў наогул надзвычай багатая высокамастацкім фальклорам: пасадныя, каравайныя песні і інш.
Такім чынам сямейная абраднасць беларусаў розных рэгіёнаў з’яўляецца цікавай, адметнай з’явай ў беларускай і наогул славянскай культуры. На жаль з цягам часу, асабліва ў навейшы час гэтая скарбніца ўсе больш страчваецца, а таму захаванне і аднаўленне старажытнай сямейнай абраднасці з’яўляецца перспектыўным у мэтах выкарыстання ў іх пры распрацоўцы экскурсійных маршрутаў.

Вы здесь: Home Туризм Курсовая - Экурсоведение Беларускія абрады ад нараджэння да смерці