Диплом - Палітыка царызма на землях Беларусі (канец XVIII – першая палова XIX стст.)

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА “ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ Я. КУПАЛЫ”

гістарычны факультэт


кафедра гісторыі славянскіх дзяржаў



Палітыка царызма на землях Беларусі (канец XVIII – першая палова XIX стст.)

Дыпломная праца студэнткі VI курса завочная форма навучання

Навуковы кіраўнік:
доктар гістарычных навук,

 

Гродна
 


Змест


Змест    2
Уводзіны    3
Агляд літаратуры і крыніц.    6
Палітыка царскага урада на Беларусі к. XVIII - першая палова XIX ст.ст.    12
Заканадаўчая палітыка царскага урада на Беларусі к. XVIII - першая палова XIX ст.ст.    12
Адукацыйная палітыка царскага урада на Беларусі к. XVIII - першая палова XIX ст.ст.    36
Канфесійная і саслоўная палітыка  палітыка царскага урада на Беларусі  к. XVIII - першая палова XIX ст.ст.    52
Заключэнне    69
Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры    73

 


Уводзіны

Да 2-й палавіны 18 ст. Польска-Літоўска-Беларуская дзяржава апынулася ў становішчы найвялікшай анархіі. Старыя формы дзяржаўнага ладу, прыдатныя для сярэдневяковай дзяржавы, зжылі свой час і прынялі пачварны выгляд. Liberum veto зрабілася цацкай у руках моцных вяльмож, нёвялікая кучка якіх кіравала дзяржавай, карыстаючыся галасамі збяднелай і залежнай ад яе ў матэрыяльных адносінах дробнай шляхты. Раскоша — агульнае зло тагачаснай Еўропы — прыняла ў Польшчы жахлівыя і пачварныя памеры. Вышэйшы клас грамадства стаўся цалкам непрадукцыйным і толькі растрачваў народную ўласнасць, Ніжэйшым класам жылося вельмі дрэнна.
Нават прывілеяваным гарадам цяжка было пазбавіцца ад насілля любога вяльможы, бо кожны з іх стаяў на чале ўласнага войска, а суды ператварыліся ў цацку і пасмешышча: іх баяліся толькі слабыя элементы краіны. 3-за непамерна выраслых шляхецкіх прывілеяў на бяспошлінны гандаль, вінакурства гарадскі гандаль заняпаў. Рамёствы ў гарадах ледзь-ледзь ліпелі, таму што вышэйшыя класы ўсё неабходнае атрымлівалі ад сваіх сялян або карысталіся толькі замежнымі вырабамі. Збыт рамесных вырабаў быў абмежаваны, бо сярэднія і ніжэйшыя класы моцна збяднелі
Кожная асобная група імкнулася трымаць уладу ў сваіх руках, уплываць на караля ці на сойм, з нянавісцю або падазронасцю ставячыся да іншых груп. Усе апекаваліся вольнасцю айчыны, гаварылі гучныя фразы, і наогул, імкнуліся падтрымаць стары лад, што аджыў свой век. У гэтым ладзе так прывольна жылося невялікай групе вяльмож і ўсе баяліся якіх-небудзь змен у ім, хоць з цягам часу некаторыя пачыналі разумець, што менавіта ў ім заключаецца прычына, якая падточвае залатую волыіасць. Гэтыя фактары і прывялі да страты самастойнай дзяржавы.
З пачатку увахода беларускіх зямель у склад імперыі ў рэлігійных пытаннях улада дзейнічала надзвычай мякка і з вялікай асцярожнасцю карысталася моцным рухам пераходу да праваслаўя ў асяроддзі уніятаў.
Адной з найбольш важных галін духоўнага жыцця ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. была асвета. У гэты час у сістэме адукацыі адбываюцца значныя змены, якія праявіліся ў стварэнні сістэмы свецкай адукацыі і павелічэнні колькасці навучальных устаноў розных тыпаў. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі царскі ўрад захаваў агульны кірунак асветніцкай палітыкі, распрацаванай у часы Адукацыйнай камісіі.
Пры працы над дыпломным праектам быў даследваны шырокі спектр рознага матэр’яла. У першую чаргу былі даследваны крыніцы па дадзенай тэме, змешчаныя ў зборніках:
Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі (1772 - 1903). Мн., 1940. Т.1-2., Белоруссня в эпоху феодалнзма: Сб. документов н матерналов: В 4 т. н.,1961. Т.З; 1979. Т.4.
Пры напісанні  дыпломнай працы за структурную аснову быў узят прынцып ужыты  М. В. Доўнар-Запольскім у яго працы “Гісторыя Беларусі”, Таляронак С.В. Нацыянальна-рэлігійны і сацыяльны склад насельніцтва Беларусі. (к 18-пачатак 19 ст). Мн., 1999.
Галоўнай мэтай дадзенай працы з’яўляецца вылучэнне асаблівасцей унутраной палітыкі царскага ўрада канца XVIIІ – першай половы ХІХ стст. на Беларусі. Асноўваючыся на дадзенай тэме можна вылучыць наступныя задачы:
-    Аналіз крыніц і даследванняў па тэме
-    Разгляд палітыкі царскага урада на Беларусі
-    Падрабязны разгляд развіцця адукацыі, этна-рэлігійнага і сацыяльнага стану.
У дыпломнай працы былі здзейснены агульнанавуковыя метады гістарычнага даследвання:
-    Аналіз;
-    Параўнанне;
-    Абагульненне.
Дыпломная праца складаецца з уводзін, чатырох тэматычных глаў, заключэння і спіска выкарастынных крыніц і літаратуры.
У першай главе разглядаюцца пытанні звязаныя з праблематыкай даследвання палітыкі правадзімай на Беларусі царскім урадам у канцы XVIII – першай палове ХІХ стст.
У другой главе падаецца абагульняючая інфармацыя па палітыке, правадзімай царскім урадам, разглядаецца уплыў на палітыку ўрада асноўных  гістарычных падзей (вайна 1812 года, паўстанне 1830-31 гг), даецца характарыстыка рэформаў дадзенага перыяда.
У трэцяй главе паказаны формы адукацыйнай палітыкі царскага урада. Прааналізавана структура адукацыі. Больш падрабязна разгледзены Віленскі універсітэт, так як ен з’яўляўся цэнтрам адукацыі Беларусі першай паловы19 ст.
У чацьвертай главе разглядаецца этнічны, рэлігійны, сацыяльны скалад насельніцтва Беларусі.

Вы здесь: Home История и общественные дисциплины Диплом - Палітыка царызма на землях Беларусі (канец XVIII – першая палова XIX стст.)