Курсовая - Характерные черты памятников архитектуры барокко

Змест
Уводзіны    3
1. Узнікненне барочных тэндэнцый архітэктуры Беларусі    5
1.1. Асаблівасці ўсталявання стылю барока ў архітэктуры Беларусі    5
1.2. Нясвіжскі Касцёл Божага Цела – першы архітэктурны помнік барока на Беларусі    9
2. Далейшае усталяванне барочных рысаў ў архітэктуры: брэсцкі касцёл Езуса і Святога Крыжа і аршанскі касцел Арх. Міхала    15
3. Фарміраванне сталага барочнага стылю ў архітэктуры Беларусі    21
3.1. Архітэктура і гісторыя гродзенскага касцёла святога Францыска Ксаверыя    21
3.2. Мінскі Марыінскі касцел    26
Заключэнне    31
Спіс выкарыстаных крыніц    33
Дадатак    35

 
Уводзіны
Барока як новы стыль мастацтва з’явілася ў Італіі ў другой палове XVI ст., і да сярэдзіны XVIII ст. з’яўлялася вядучым у большасці краін Еўропы. Узнікненне барока звязана з крызісам гуманістычных тэндэнцый Рэнесансу. Таксама адной з асноўных прычын распаўсюджвання барока, было ўзнікненне ў грамадскім жыцці плыні контррэфармацыі, значны ўклад у пашырэнне якой унёс створаны ў 1540 годзе ордэн езуітаў, які шырока выкарыстоўваў барока пры будаўніцтве сваіх кляштараў. Цэнтрам распаўсюджвання барока быў Рым, але ў кожнай краіне стыль набываў свае адметныя рысы.
Першым помнікам барока на Беларусі з’яўляецца касцёл езуітаў, пабудаваны ў Нясвіжы італьянцам Янам Марыяй Бернардоні. Характэрнай рысай барочнай архітэктуры Беларусі быў сінтэз з мясцовымі традыцыйнымі архітэктурнымі формамі. Асабліва выразна сінтэз бачны ў беларускай барочнай архітэктуры XVII-XVIII стст. Пачаўшы ад нясвіжскай фары, барока ахапіла не толькі ўсё мясцовае каталіцкае дойлідства (касцёлы ў Міры, Друі, Гродне, Мінску, Княжыцах), дасягнуў вяршыні ў тварэннях дойлідаў так званай «віленскай школы» (касцёл кармелітаў у Глыбокім), але пашырыўся таксама на грамадскія будынкі (палац у Ружанах, ратушы ў Магілёве і Віцебску, “дом на рынку”  ў Нясвіжы, «масавая» забудова у Гродне, Паставах і Варнянах).
Такім чынам барока атрымала значнае распаўсюджванне ў архітэктуры Беларусі ў XVI-XVIII стст.
Асноўнай мэтай працы з’яўляецца вывучэнне працэсу з’яўлення своеасаблівай архітэктурнай сістэмы беларускага барока. Для дасягнення тэмы былі вырашаны наступныя задачы:
•    прааналізаваны асаблівасці ўзнікнення і развіцця стылістыкі барока ў Беларусі на прыкладзе Нясвіжскага Касцёла Божага Цела;
•    разгледжана далейшае усталяванне барочных рысаў ў архітэктуры брэсцкага касцёла Езуса і Святога Крыжа і аршанскага касцела Арх. Міхала;
•    вызначаны асаблівасці беларускай барочнай архітэктурнай традыцыі на прыкладах гродзенскага касцёла святога Францыска Ксаверыя, Мінскага Марыінскага касцела.
Розныя аспекты развіцця архітэктурнага стылю барока на тэрыторыі Беларусі выклікалі і выклікаюць цікавасць даследчыкаў.
Гісторыка-тэарэтычная праблематыка стылю барока наогул у мастацтве і культуры падрабязна разгледжаны ў даследаванні Б.А. Лазука “Беларускае барока”, дзе аўтар аналізуе шляхі развіцця мастацтва Беларусі XVII— XVIII стст., умовы фарміравання стылю барока. Значнае месца адведзена аналізу асноўных тэндэнцый стылю. Даследуецца паэтыка беларускага барока.
Архітэктурна-стылістычны аспект беларускага барока больш дакладна разглядледжаны ў публікацыях даследчыцы Т.В. Габрусь, у працах якой разглядаюцца асаблівасці станаўлення стылю барока ў манументальным і рэлігійным дойлідстве Беларусі. Асаблівая ўвага надаецца пачатковаму перыяду барока ў архітэктуры.
Таксама былі выкарыстаны даследаванні прысвечаныя агульнаму развіццю архітэктуры Беларусі: “Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім канцексце. У 4 т. Т. 2. XV – сярэдзіна XVIII стст.”, “Гісторыя Беларускага мастацтва. – Т. 2: Другая палова XVI – канец XVIII ст.”.
Пры вывучэнні пытанняў развіцця барока ў горадабудаўніцтве было выкарыстана даследаванне Ю.В.Чантурыі “Градостроительное исскуство Беларуси во второй половины XVI – первой половины ХІХ вв.: Средневековое наследие, Ренесанс, барокко, класицизм”.

Заключэнне
З канца ХVІ ст. ў еўрапейскім мастацтве вылучаецца стыль барока. Эпоха барока – адна з самых складаных, шматпланавых і ўдзячных для даследавання ў гісторыі сусветнай культуры. Мастацтвазнаўчы тэрмін «барока», што азначае «пачварны», першапачаткова меў негатыўны сэнс, таму што менавіта паводле гэтага сэнсу прыхільнікі мастацтва класіцызму, арыентаваныя на эстэтычныя каноны антычнасці і Адраджэння, успрымалі маляўнічы, празмерна экспрэсіўны стыль папярэдняй эпохі.
Развіццё і станаўленне барока ў Беларусі пачалося з канца XVI ст. у манументальнай архітэктуры. Барока ўсталявалася ў час інтэнсіўнага фарміравання нацый і нацыянальных дзяржаў. Гэты стылявы напрамак квітнеў напачатку ў Італіі, Францыі, Іспаніі, Паўднёвай Германіі, Аўстрыі
У гісторыка-сацыяльным плане эстэтычная канцэпцыя барока была, безумоўна, паклікана да жыцця каталіцкай контррэфармацыяй, якая з дапамогай новага мастацтва імкнулася абвергнуць ідэі рэнесансу, што, у пэўнай ступені, спарадзілі рэфармацыйны рух ва ўсёй Еўропе. З’яўленне барока ў беларускай архітэктуры звязана са значнымі сацыяльна-палітычнымі зменамі ў грамадска-палітычным жыцці ВКЛ другой паловы XVI ст.: Люблінская унія 1569 г., Берасцейская царкоўная унія 1596 г. Адзначаныя падзеі прывялі да ўзмацнення каталіцкай экспансіі, згортванню уплываў праваслаўнай царквы, і як вынік да шырокага распаўсюджвання барока архітэктурнага стылю. Акрамя каталіцкай царквы барока на Беларусі было цесна звязана з магнацтвам, якому гэты стыль быў патрэбны для паказу сваёй моцы і незалежнасці.
Развіццё стылю барока ў мастацтве Беларусі прайшло тры перыяды: ранняе барока (канец XVI – першая палова XVII ст.), сталае (другая палова XVII – 30-я гады XVIII ст.) і позняе (30-80-я гады XVIII ст.). Шэраг культавых збудаванняў на мяжы XVI-XVII стст. вызначаецца стылявой і кампазіцыйнай разнастайнасцю, напрыклад аднавежавы аднанефавы касцёл бенедыкцінак у Нясвіжы (1590-1596 гг.), трохвежавы базілікальны касцёл у Міры (1599-1606 гг.), двухвежавы залавага тыпу касцёл у Камаях (1603-1606 гг.; Пастаўскі р-н), бязвежавы касцёл бернардзінцаў у Гародні (другая палова XVI – XVIII ст.), які спалучыў гатычную алтарную апсіду і трохнефавую базіліку з барочным фасадам, што адлюстроўвае інтэнсіўны творчы пошук новых архітэктурных форм.
Важная рыса барока на Беларусі – гэта поліканфесійнасць, якая дае прыклад суіснавання і творчага ўзаемадзеяння не толькі прадстаўнікоў розных канфесій, але і этнічных груп. Гэтая рыса азначыла асаблівасці барока ў Беларусі.

 

Спіс выкарыстаных крыніц
1.    Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім канцексце. У 4 т. Т. 2. XV – сярэдзіна XVIII стст. / А.І. Лакотка і інш. – Мн.: Бел. навука, 2006. – 626 с.
2.    Архітэктура Беларусі: энцыклапедычны даведнік. – Мн.: БелЭн, 1993. – 620 с.
3.    Беларускае барока // Барока ў беларускай культуры і мастацтве / пад рэд. В.Ф. Шматава. – Мн.: Бел. навука, 2001. С. 8-15.
4.    Высоцкая Н.Ф. Спецыфіка барока ў Беларусі // Барока ў беларускай культуры і мастацтве / пад рэд. В.Ф. Шматава. – Мн.: Бел. навука, 2001. С. 47-49.
5.    Габрусь Т.В. Абрысы станаўлення стылю барока ў манументальным дойлідстве Беларусі // Барока ў беларускай культуры і мастацтве / пад рэд. В.Ф. Шматава. – Мн.: Бел. навука, 2001. С. 67-82.
6.    Габрусь Т.В. Барока // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. – Мн.: БелЭн, 1993. – 494 с.
7.    Габрусь Т.В. З архітэктурнай спадчыны Сіроткі // Наша вера. – 2000. – № 1.
8.    Габрусь Т.В. Наша «езуіцкае» барока // Наша вера. – 2000. – № 4.
9.    Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001. – 287 с.
10.    Габрусь Т.В. Стылістычныя аспекты архітэктуры віленскага барока // Барока ў беларускай культуры і мастацтве / пад рэд. В.Ф. Шматава. – Мн.: Бел. навука, 2001. С. 141-167.
11.    Гісторыя Мінска. 1-е выданне. – Мінск: БелЭн, 2006. – 696 с.
12.    Гісторыя Беларускага мастацтва. – Т. 2: Другая палова XVI – канец XVIII стагоддзя: У 6 т. / пад. рэд. Я.М. Сахута. – 382 c.
13.    Дзянісаў У.М. Комплекс езуітаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. – Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 326.
14.    Кулагін А.М. Элітная архітэктура барока Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце // Барока ў беларускай культуры і мастацтве / пад рэд. В.Ф. Шматава. – Мн.: Бел. навука, 2001. С. 103-124.
15.    Калнін В.В. Архітэктар Я.М. Бернардоні – прадвеснік барока ў Беларусі // Барока ў беларускай культуры і мастацтве / пад рэд. В.Ф. Шматава. – Мн.: Бел. навука, 2001. С. 125-136.
16.    Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. – Мн.: БелЭн, 2001. – 216 с.
17.    Лазука Б.А. Беларускае барока: Гіст.-тэарэт. прабл. стылю. – Мн.: Беларусь, 2001. – 144 с.
18.    Мальдзіс А.І. Беларуская культура барока як пасрэдніца паміж заходнеславянскім і ўсходнеславянскім светам. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – 20 с.
19.    Шасцілоўская К.У. Некаторыя асаблівасці развіцця стылю барока ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Беларусі // Матэр’ялы навуковай канферэнцыі на тэму “Помнікі мастацкай культуры Беларусі” 13 мая 2000 года. – С. 32-36.
20.    Федорук А.Т. Старинные усадьбы Мінского края. – Мн.: Полифакт, 2000. – 416 с.
21.    Чантурия Ю.В. Градостроительное исскуство Беларуси во второй половины XVI – первой половины ХІХ вв.: Средневековое наследие, Ренесанс, барокко, класицизм. – Мн.: Бел. наука, 2005. – 375 с.

 

Вы здесь: Home История и общественные дисциплины Курсовая - Характерные черты памятников архитектуры барокко