Курсовая - Лівонская вайна

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ    3
1 ПЕРДУМОВЫ ЛІВОНСКАЯ ВАЙНЫ І ПАЧАТАК БАЯВЫХ ДЗЕЯННЯУ    5
1.1 Дыпламатычная падрыхтоўка да вайны і пачатак баявых дзеянняў    5
1.2 Пераход Лівонскага ордэна пад пратэктарат ВКЛ    9
2 БАЯВЫЯ ДЗЕЯННІ І ПАЛІТЫЧНЫЯ НАСТУПСТВЫ ЛІВОНСКАЙ ВАЙНЫ    14
2.1 Баявыя дзеянні 1562-1578 гг.    14
2.2 Заключэнне Люблінскай уніі 1569 г.    23
3 ЗАВЯРШЭННЕ ВАЙНЫ І ЗАКЛЮЧЭННЕ МІРНАГА ДАГАВОРУ    27
3.1 Ход баявых дзеянняў у 1579-1583 гг.    27
3.2 Ям-Запольскі мірны дагавор 1582 года    37
ЗАКЛЮЧЭННЕ    40
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ    42

 
УВОДЗІНЫ

Да сярэдзіны XVI стагоддзя рэзка ўзрасло значэнне гандлёвых шляхоў, якія злучалі паміж сабой, па Балтыйскім моры, краіны Заходняй і Ўсходняй Еўропы, а таксама найважнейшыя перавалачныя пункты на гэтых шляхах. Калі ў XV - XVI стагоддзях пачаўся інтэнсіўны рост прамысловай вытворчасці і гарадоў, у шэрагу краін Заходняй Еўропы узрос попыт на прадукты сельскай гаспадаркі, якія ва ўсё большым памеры паступалі на еўрапейскі рынак з Усходняй Еўропы. Калі на працягу ўсяго Сярэднявечча галоўнымі прадметамі гандлю, якія паступалі з Усходу на Балтыку, былі амаль выключна воск і мяхі, зараз жа на Захад па Балтыйскім моры везлі больш разнастайныя тавары: з Прыбалтыкі – хлеб, з Вялікага княства Літоўскага і Польшчы – хлеб і «лясныя тавары», з Расіі – скуры, сала, лён і пяньку. Рэзка ўзрос таваразварот, узраслі і прыбыткі, якія прыносіў гэты гандаль. Аднак гэтыя прыбыткі, якія маглі бы ўзбагаціць казну, заставаліся ў прыбалтыйскіх партах – тых перавалачных пунктах, дзе струмені тавараў пераходзілі з марскіх шляхоў на сухапутную дарогу. У выніку гандлёвы прыбытак заставаўся ў кішэнях лівонскіх купцоў, а гандлёвыя мыты – ў кішэнях лівонскіх улад.
З пачатку XIII ст. на прыбалтыйскіх земляй вядучую ролю мелі каталіцкія рэлігійныя аб’яднонні – ордэны. Лівонскі ордэн – нямецкій духоўна-рыцарскі ордэн, аддзяленне Тэўтонскага ордэна, які існаваў у XIII - XVI ст. у Лівоніі (сучасныя Латвія і Эстонія) на землях, захопленых нямецкімі феадаламі ў 1-й палове XIII ст. Спачатку ён зваўся Ордэнам мечнікаў. Ордэн быў ператвораны ў Лівонскі у 1237 г.
Лівонская канфедэрацыя была зацікаўлена ў кантролі над транзітам рускага гандлю і істотна абмяжоўвала магчымасці рускіх купцоў. У прыватнасці, увесь гандлёвы абмен з Еўропай мог ажыццяўляцца толькі праз лівонскія порты Рыгу, Линданисе (Рэвель), Нарву і перавозіць тавары можна было толькі на судах Ганзейскага звяза. Адначасова з гэтым, асцерагаючыся ваеннага і эканамічнага ўзмацнення Царства Рускага, Лівонская канфедэрацыя перашкаджала правозу ў Расію стратэгічнай сыравіны і адмыслоўцаў, атрымліваючы ў гэтым садзейнічанне Ганзы, Польшчы, Швецыі і нямецкіх імперскіх улад.
Такім чынам, суседнія дзяржавы добра разумелі, якую карысць магло прынесці яму ўсталяванне прамых сувязяў з краінамі Заходняй Еўропы, і пачалі ісці да дасягнення гэтай мэты, што прывяло да пачатку Лівонскай вайны.
Галоўнай мэтай курсавой працы з’яўляецца даследаванне перыяду Лівонскай вайны. Зыходзячы з мэты курсавой работы можна вызначыць наступныя задачы:
1) прааналізаваць перадумовы Лівонскай вайны;
2) разглядзець ход баявых дзеянняў і наступствы вайны для беларускіх земляў;
3) прасачыць наступствы і вынікі вайны.
Каб разглядзець пытанне ў комплексе, раскрыць цэласнасць аб'екта і выявіць яго шматлікія сувязі, у даследаванні быў прыменены сістэмны падыход. У яго рамках выкарыстоўналіся агульнанавуковыя метады: гістарычны, лагічны і інш. У першую чаргу быў выкарыстаны гістарычны метад, які дазволіў ўстанавіць гістарычную паслядоўнасць падзей Лівонскай вайны. Акрамя гэтага былі выкарыстаны спецыяльна-гістарычныя метады: гісторыка-генетычны (дазваляе вывучаць з’явы ў працэсе іх развіцця, ад зараджэння да гібелі), рэтраспектыўны (дазваляе праводзіць паслядоўнае пранікненне ў гістарычнае мінулае з мэтай выяўлення прычыны дадзенай падзеі).

Вы здесь: Home История и общественные дисциплины Курсовая - Лівонская вайна