Курсовая - Газета Наша Ніва

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ    3
1 ПЕРАДУМОВЫ УЗНІКНЕННЯ ПЕРШАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПЕРЫЯДЫЧНАГА ВЫДАННЯ “НАША НІВА”    6
1.1 Тэндэнцыі развіцця беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку ХХ ст.    6
1.2 Беларускі нацыянальны рух і «Наша Ніва»    11
2 ДЗЕЙНАСЦЬ ГАЗЕТЫ “НАША НІВА”    16
2.1 Гісторыя выдання газеты    16
2.2 Цяжкасці ў выданні    22
3 АНАЛІЗ АСНОЎНЫХ ТЕМАТЫК НУМАРОЎ  “НАШАЙ НІВЫ”    27
ЗАКЛЮЧЭННЕ    33
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС    35


 
УВОДЗІНЫ

10 (23) лістапада 1906 г. ў Вільні выйшаў першы нумар штотыдневай, беларускай грамадска-палітычнай, навукова-асветнай і літаратурна-мастацкай газеты “Наша ніва”. Яна выдавалася ў Вільні да 7 жніўня 1915 года, калі была зачыненая ў сувязі з падзеямі Першай сусветнай вайны.
Газета мела нацыянальна-адраджэнчанскі накірунак. Заснавальнікамі былі браты Антон і Іван Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Аляксандр Уласаў, Алаіза Пашкевіч (Цётка) і іншыя. На старонках газеты публікаваліся творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Вацлава Ластоўскага, Каруся Каганца, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Сяргея Палуяна, Лявона Гмырака, дзесяткаў іншых пісьменнікаў і публіцыстаў.
Газета аб’ядноўвала вакол сябе аўтараў, якія выступалі за культурна-нацыянальнае адраджэнне Беларусі. У газету пісалі звыш трох тысяч пастаянных і часовых карэспадэнтаў у губернскіх і павятовых гарадах, мястэчках, сёлах і вёсках Беларусі, Расіі, за мяжою. У першым праграмным артыкуле газеты адзначалася: “Наша ніва” – газета не рэдакцыі, але ўсіх беларусаў і ўсіх тых, хто ім спагадае...”.
На старонках газеты складваліся лексічныя і граматычныя нормы новай беларускай літаратурнай мовы. У палемічных артыкулах, памфлетах і вершах рашуча выкрывалася антыбеларуская палітыка польскіх і расійскіх шавіністаў і антыбеларускі накірунак рэакцыйнага друку.
Газета выступала супраць афіцыйнай царскай палітыкі, накіраванай на раскол беларускага народа паводле веравызнання (на «рускіх» і «палякаў»), выкрывала рэакцыйны характар дзейнасці расейскіх і польскіх шавіністычных арганізацый, якія з дапамогаю праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла займаліся русіфікацыяй і паланізацыяй беларускага насельніцтва, настойліва патрабавала ўвядзення ў школу, царкву і касцёл беларускае мовы, пераходу іх на беларускія нацыянальныя пазіцыі.
“Наша ніва” – грамадскі інстытут беларускай культуры, выконвала ролю выдавецкага цэнтра ў Беларусі. На яе базе паўсталі сельскагаспадарчы часопіс «Саха» і часопіс для моладзі «Лучынка», выдаваўся вельмі папулярны штогадовы «Беларускі каляндар», дзейнічала кніжнае выдавецтва. Рэдакцыя газеты не абмяжоўвалася выдавецкай дзейнасцю. Пры рэдакцыі газеты дзякуючы намаганням Івана Луцкевіча ствараўся Беларускі нацыянальны музей.
Актуальнасць тэмы абумоўлена тым, што, газета «Наша Ніва» адыграла выключную ролю ў нацыянальным абуджэнні беларусаў, у згуртаванні і выхаванні нашай інтэлігенцыі, у барацьбе за грамадскае прызнанне самога факта існавання беларускага народа і яго роўнасць з іншымі народамі, у развіцці беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы.
Вышэйпералічаныя фактары абумовілі мэту работы: прааналізаваць асноўныя тэндэнцы грамадска-палітычнай дзейнасці газеты “Наша ніва”. Мэта рэалізуецца праз рашэнне наступных задач:
- вылучыць месца газеты “Наша ніва” у нацыянальна-вызваленчай плыні пачатку ХХ ст.;
- разгледзець асаблівасці дзейнасці газеты да 1915 г.;
- прааналізаваць тэматыку нумароў “Нашай нівы”.
Аб'ектам даследавання з'яўляецца дзейнасць нацыянальна-вызваленчага руха ў пачатку ХХ ст.
Прадмет даследавання – дзейнасць беларускай грамадска-палітычнай газеты “Наша ніва”.
Пры напісанні работы былі выкарыстаны крыніцы, якія дазваляюць разгледзець розныя аспекты дзейнасці газеты.
Пры напісанні работы былі выкарыстаны дакументы і матэр’ялы размешчаныя ў зборніку “Дакументы Беларускай Сацыялістычнай Грамады часоў рэвалюцыі 1905 - 1907 гг.”. Акрамя гэтага былі выкарыстаны публікацыі рэдактароў і аўтараў газеты, у якіх яны апісваюць яе дзейнасць, даюць характарыстыку яе заснавальнікам. Прыкладам такіх публікацый можна лічыць працы “Наша Ніва” і Іван Луцкевіч” (Кветка, Вітан), “Якуб Колас і “Наша Ніва” (А.М.Уласаў)
Што датычыцца гістарыяграфіі, то камуністычныя ідэолагі ацанілі «Нашу Ніву» як кулацкае, буржуазна-ліберальнае, нацыяналістычнае выданне і фактычна выкраслілі з гісторыі. А пазней некаторыя савецкія «гісторыкі» нават далучалі яе да чарнасоценна-акцябрысцкага лагера. “Варожасць” выдання да савецкай улады абумовіла адсутнасць інтарэсу да вывучэння яго спадчыны.
Першыя грунтоўныя даследаванні пачынаюць з’яўляца толькі ў постсавецкі час. Пры напісанні работы былі выкарыстаны наступныя навуковыя працы: “Наша Ніва” - цэнтр нацыянальна-культурнага адраджэння (1906-1915 гг.)”, “Наша Ніва” і літаратурна-грамадскі працэс на Беларусі пачатку XX стагоддзя”, “Наша Hiвa” i ўсходнеславянскія перыядычныя выданы: дыяхронны i сінхронны зрэзы”, “Мястэчкі Беларусі на старонках Нашай Нівы (1906-1908 гг.)”, “Наша Ніва” (1906–1915) і яе чытач: вопыт яднання”, “Наша Ніва” і беларускі нацыянальны рух (1906-1915 гг.)”
Акрамя гэтага выкарыстоўваліся матэрыялы энцыклапедычных слоўнікаў, раздзелы падручнікаў, прысвечаныя “Нашай ніве”, матэрыялы тэматычных навуковых канферэнцый.

Вы здесь: Home История и общественные дисциплины Курсовая - Газета Наша Ніва