Диплом - Берасцейская унія

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ    3
1 САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЕ ВКЛ Ў XVI СТ.    5
1.1 Эканамічнае развіццё беларускіх зямель    5
1.2 Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай.    12
1.3 Рэлігійная палітыка Вялікіх князеў Літоўскіх у XIV – пачатку XVI стст.    14
2 МІЖНАРОДНАЕ СТАНОВІШЧА Ў  КАНЦЫ XV – СЯРЭДЗІНЕ XVI СТСТ.    22
2.1 Асноўныя знешнепалітычныя праблемы ВКЛ    22
2.2 Канфрантацыя з Маскоўскай дзяржавай    26
3 ПРЫНЯЦЦЕ І РАСПАЎСЮДЖВАННЕ БЕРАСЦЕЙСКАЙ УНІІ    37
3.1 Перадумовы рэлигийнай уніі    37
3.2 Унія і правядзенне сабораў    43
3.3 Складанасці уніяцкай царквы канца XVI –  першай паловы XVII стст.    50
3.4 Пашырэнне уплыву уніяцкай царквы ў другой палове XVII-XVIII стст.    57
ЗАКЛЮЧЭННЕ    64
СПІС ВЫКАРЫСТАННЫХ КРЫНІЦ    67

 

1 САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЕ ВКЛ Ў XVI СТ.


1.1 Эканамічнае развіццё беларускіх зямель

У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці і галоўным багаццем краіны была зямля. Манапольнае права ўласнасці на зямлю належала класу феадалаў. Асноўным прадукцыйным класам, які працаваў на зямлі і выдаваў прадукцыю, было сялянства. Яго права ўласнасці на зямлю абмяжоўвалася адносінамі землекарыстання. Першапачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. У велікакняжацкім дамене ён наглядаў за ўласнай гаспадаркай, ворнымі землямі і іншымі надзеламі. Аканомы арганізоўвалі мясцовае насельніцтва для працы на яго палях, сенажацях, у садах, агародах, збіралі, захоўвалі ці прадавалі ўраджай, прыплод жывёлы, здабытак з лясоў і рэк. Акрамя ўласнай гаспадаркі вялікі князь літоўскі меў прыбытак ад маёнткаў, абкладаючы натуральнымі і грашовымі зборамі падуладных яму сялян, мяшчан, рамеснікаў, ваенна-служылых людзей [41, c. 248].
3 канца XIV ст. побач з велікакняжацкай стала прызнавацца і прыватная ўласнасць на зямлю: княжацкая, баярская, царкоўная. Прыватныя ўладанні раслі на вольных землях, а таксама за кошт княжацкага дамена, які адпаведна скарачаўся. Паколькі вялікі князь літоўскі не зрабіўся спадчынным манархам, таму і гаспадарскія маёнткі рана набылі характар дзяржаўных, яны абслугоўвалі патрэбы не толькі велікакняжацкага двара, але і ўсёй дзяржавы. Паступова ўся зямля ў Вялікім княстве Літоўскім падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка: дзяржаўную (гаспадарскую), прыватнаўласніцкую і царкоўную. Сяляне, якія жылі на гэтых землях, адпаведна называліся дзяржаўнымі, прыватнымі, царкоўнымі. Разам з тым сяляне падзяляліся на катэгорыі ў адпаведнасці са сваім маёмасным і падатным становішчам, а таксама ў залежнасці ад той ступені асабістай свабоды, якой яны карысталіся. На ўсіх прыватнаўласніцкіх землях катэгорыі сялянскага насельніцтва былі прыблізна аднолькавыя [27, c. 198].

Вы здесь: Home История и общественные дисциплины Диплом - Берасцейская унія