Диплом - Библиотеки негосударственных вузов

Змест


Уводзіны    3
Глава 1. Недзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы ў сістэме вышэйшай адукацыі РБ    7
Глава 2. Бібліятэкі недзяржаўных ВНУ, як цэнтры бібліяграфічнай дзейнасці    16
2.1. Бібліятэчныя фонды як аб’ект бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк недзяржаўных ВНУ    16
2.2. Карыстальнікі бібліяграфічнай інфармацыі ў бібліятэках недзяржаўных ВНУ.    24
2.3. Даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэк недзяржаўных ВНУ    27
2.4. Асаблівасці тэхналогіі стварэння бібліяграфічных рэсурсаў у бібліятэках недзяржаўных ВНУ    36
2.5. Асаблівасці бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў у бібліятэках недзяражаўных ВНУ    40
2.6. Фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў (і супрацоўнікаў) у бібліятэках недзяржаўных ВНУ    48
Заключэнне    60
Спіс выкарыстанай літаратуры    62
Невыданыя дакументы    65
Дадаткі    66

 
Уводзіны

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Рэспубліка Белраусь як самастойная дзяржава мае ўласную сістэму адукацыі і выхавання, гарантуе кожнаму свайму грамадзяніну магчымасць развіццё асобы,  атрымання адукацыі, якая б адпавядала яго здольнасцям,  актыўнае далучэнне да культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа,  іншых нацыянальных супольнасцей Рэспубліка Беларусь забяспечвае прыярытэтнае развіцце адукацыі,  якая адпавядае сацыяльна-эканамічным умовам функцыянавання гэтай сферы,  правы грамадзян на атрыманне агульных і прафесійных ведаў,  асваенне агульнакультурных каштоўнасцей, абарону інтэлектуальнай ўласнасці, таленту і адукаванасці [1, c. 12-14].
Усе дзяржаўныя і недзяржаўныя адукацыйныя і выхаваўчыя ўстановы на  тэрыторыі РБ належаць да нацыянальнай сістэмы адукацыі,  якая ўключае: 1) дашкольнае выхаванне; 2) агульную сярэднюю адукацыю; 3) пасляшкольнае навучанне і выхаванне; 4) прафесійна-тэхнічную адукацыю; 5) сярэднюю спецыяльную  адукацыю; 6) вышэйшую адукацыю; 7) падрыхтоўку навуковых і навукова-педагагічных кадраў; 8) павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў; 9) самаадукацыю грамадзян.
Феномен глабалізацыі,  які ахоплівае усе сферы эканомікі,  культуры і  інфармацыю, а таксама развіццё сувязей ў сусветным масштабе і ўзрастаючая мабільнасць,  сапраўдная рэвалюцыя ў сродках камунікацыі і пранікненне інфарматыкі ў паўсядзённае жыццё і працоўныя працэсы патрабуюць радыкальнага рэфармавання сістэмы вышэйшай адукацыі.
Фундаментальныя змены,  якія адбываюцца з грамадстве, развіццё рыначных адносін закранулі і сістэму адукацыі: паслабілася яго цэнтралізацыя, пачала пераадольвацца ўніфікацыя, істотна змянілася і ўласнасць устаноўадукацыі – узнік сектар недзяржаўных адукацыйных устаноў.
Узнікненне ідэі альтэрнатыўнай сістэмы адукацыі адлюстроўвае нармальны працэс канкурэнцыі на рынку адукацыйных паслуг.
Існуючы вопыт паказвае, што недзяржаўныя ВНУ больш успрымальныя да шырокага распаўсюджавання ўжо існуючых форм навукі і вышэйшай адукацыі. Яны,  як з пункту гледжання пазнання,  так і з пункту ўсебаковага выхавання асобы арыентуюцца на больш шырокую аўтаномію ў справе прыняцця рашэнняў,  якая спалучае адначасова і больш высокі ўзровень адказнасці на вынікі.
Немалаважную ролю адыгрываюць недзяржаўныя ВНУ у пераходзе вышэйшай школы Рэспублікі беларусь, ад аднаўзроўневай сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў да шматузроўневай.
Бібліяграфічная дзейнасць бібліятэк недзяржаўных ВНУ не асвятляецца з  спецыяльнай літаратуры.
Зрэдку інфармацыя аб біблітэках недзяржаўных ВНУ з’яўляецца ў  артыкулах,  прысвечаных дзейнасці саміх недзяржаўных ВНУ, дзе размова аб бібліятэках вядзецца ў кантэксце матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння работы недзяржаўных ВНУ. Бібліятэкі ВНУ у сілу спецыфікі сваёй работы вылучаюцца ў асобную групу. Як прынята лічыць,  гэтыя бібліятэкі выконваюць тры галоўныя функцыі: абслугоўвання вучэбнага працэсу,  навукова-даследчай работы і правядзення выхаваўчай  работы сярод студэнтаў.
Пытанні бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк ВНУ адлюстроўваюцца ў  кнігах,  часопісных артыкулах, зборніках навуковых прац, у матэрыялах канферынцый,  у метадычных рэкаментадыях. У вялікай колькасці публікацый асветлены ўсе напрамкі бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк асобных ВНУ.
Шмат матэрыялаў прысвечана стварэнню і  вядзенню даведачна-бібліяграфічнага апарату, а таксама зменам, якія адбываюцца зараз у складзе ДБА.  Шырока асвятляюцца ў літаратуры пытанні бібліяграфічнага інфармавання і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання.
У некаторых публікацыях асвятляюцца  пытанні стану,  праблем і  перспектыў аўтаматызаваных сістэм інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання ў ВНУ.
У шэрагу работ адлюстраваны вопыт бібліяграфічнага навучання карыстальнікаў у бібліятэках ВНУ краін блізкага замежжа. Вылучаецца  група публікацый,  у якіх разглядаецца праблема каардынацыі дзейнасці бібліятэк ВНУ паміж сабой і з бібліятэкамі іншых сістэм і ведамстваў.
Мэта работы – аналіз асноўных нікарункаў бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк недзяржаўных ВНУ (На прыкладзе бібліятэк г.Мінска).
Длярэалізацыі мэты былі пастаўлены наступныя задачы:
-  вывучыць ролю і месца недзяржаўных ВНУ у сістэме вышэйшай адукацыі РБ;
- даследваць стан,  праблемы і асаблівасці бібліяграфічнай дзейнасці ў  бібліятэках недзяржаўных ВНУ на сучасным этапе;
 Аб’ектам даследвання сталі бібліятэкі недзяржаўных ВНУ г.Мінска
Прадмет даследвання – бібліяграфічная дзейнасць,  яе накірункі,  спецыфіка і шляхі ўдасканалення.
Навуковая значнасць работы вызначаеца тым,  што ў ёй упершыню прыведзены абагуленыя даныя аб складзе карыстальнікаў,  фонду,  даведачна-бібліяграфічным апараце (ДБА) бібліятэк недзяражўных ВНУ,  абагульнены вопыт іх бібліяграфічнай дзейнасці, выяўлены стан асблугоўвання студэнтаў недзяржаўных ВНУ ў бібліятэках іншых тыпаў: рэспубліканскіх навуковых, публічных і бібліятэках дзяржаўных ВНУ.
У працэсе даследвання былі выкарыстаны такія агульнанавуковыя метады, як параўнанне,  аналіз і сінтэз,  мадэліраванне,  статыстычныя метады, а таксама фармалізаванае інтэрв’юіраванне і аналіз справаздачнай дакументацыі бібліятэк недзяржаўных ВНУ і апублікаваных крыніц па тэме даследвання,  у тым ліку публікацый у замежным друку.
Работа складзена наступным чынам: Уводзіны Глава 1. “Недзяржаўныя ВНУ ў сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь”,  у якой інфармацыя прадстаўлена пра дзяржаўныя ВНУ  Рспублікі Беларусь. Глава 2. “Бібліятэкі недзяржаўных ВНУ,  як цэнтр бібліяграфічнай дзейнасці”, у якой раскрыты пытанні пра фонды бібліятэк, карыстальнікаў бібліятэк, даведачна-інфармацыйны апарат, асаблівасці тэхналогіі стварэння бібліяграфічных рэсурсаў, асаблівасці бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк, фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў бібліятэк недзяржаўных ВНУ. У канцы работы “Заключэнне”, “Спіс выкарыстанай літаратуры”, “Дадаткі”.

Вы здесь: Home Другие дисциплины Диплом - Библиотеки негосударственных вузов